Рабіць усё на “пяцёрку”

Загадчыцу фермы “Суднікі-2” ААТ “Суднікаўскі” Марыну Аляксандраўну і яе мужа, які працуе тэхнікам-асемянатарам, Міхаіла Іванавіча СЕЎРУКОЎ мы заспелі дома: усяго пару гадзін было ў гаспадыні сямейства, каб павіншаваць мужчынскую палову з іх святам. Але тэлефон бясконца нагадваў пра тое, што на падначаленым ёй участку кіпіць работа, і працэс там ідзе бесперапынна.

Марына Аляксандраўна доўгі час працуе ў гаспадарцы лабарантам і ўжо год, як узначальвае ферму. “Каровы і цялушкі – гэта маё”, – з душэўнай асалодай гаворыць М. А. Сяўрук. З яе прыходам яшчэ раз пацвердзілася прапісная ісціна: там, дзе робяць з душой, справы ладзяцца. Падабраўся дружны калектыў жывёлаводаў, а загадчыца задае тон і працуе нараўне з усімі.

Заўсёды на выручку прыходзіць муж: акрамя сваёй асноўнай прафесіі, асвойвае і сумежныя. А дома дапамагаюць дзеці, якіх у маці-гераіні пяцёра. Нягледзячы на даволі малады ўзрост, Марына Аляксандраўна лічыць сябе чалавекам старой загартоўкі. Рабіць усё на “пяцёрку” – такі дэвіз яе жыцця і на працы, і дома. Няпроста так жыць? Безумоўна ж, але інакш не ўмее.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars