Галоўны ветэрынарны ўрач філіяла СГУ “Бабровічы” ВРУП “Мінскаблгаз”

Галоўны ветэрынарны ўрач філіяла СГУ “Бабровічы” ВРУП “Мінскаблгаз” Вольга Віктараўна ГУМОЎСКАЯ толькі тры гады працуе ў гаспадарцы, аднак ужо лічыцца адным з лепшых спецыялістаў гэтай галіны ў раёне. Прыехала з горада Лепеля Віцебскай вобласці па рэкамендацыі сяброў. Вырасла ў кватэры, і ніхто з родных з сельскай гаспадаркай не звязаны.

Хоць блакітная мара дзяцінства – стаць кінолагам – не ажыццявілася, аб гэтым зусім не шкадуе. А ўсведамленне таго, што будзе працаваць менавіта з буйной рагатай жывёлай, прыйшло на трэцім курсе навучання ў Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. Базавыя веды атрымала добрыя, але толькі на практыцы навучылася ўсяму: вельмі талковы патрапіўся настаўнік, ветэрынарны ўрач з вялікім стажам.

Яна лічыць, што асноўнае ў ветэрынарыі – прафілактыка, таму спрабуе новыя вакцыны, прэпараты. Свой пункт гледжання актыўна адстойвае, калі патрэбна – нават спрачаецца, бо адчувае вялікую адказнасць. У сельгасупраўленні налічваецца амаль чатыры тысячы галоў БРЖ, у падпарадкаванні Вольгі Віктараўны чатыры ветэрынарныя ўрачы. А калі працуеш зладжанай камандай, то з’яўляецца вера, што ўсё будзе добра.

На пытанне, ці любіць сваю работу, адказала: “Каб не любіла, з горада б у вёску не пераехала…”

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars