На ўстановачнай сесіі раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання абраны новы кіруючы склад

У мінулую пятніцу ў райвыканкаме прайшла першая сесія раённага Савета дэпутатаў новага, 28-га склікання. Такое мерапрыемства традыцыйна задае тон работы на ўвесь перыяд паўнамоцтваў дзеянняў народных абраннікаў, бо менавіта ў гэты час дэпутаты выбіраюць кіраўніцтва, вызначаюцца з саставам Прэзідыума, фарміруюць колькасны і якасны склад пастаянных камісій. У рабоце сесіі прыняў удзел старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА, а таксама нядаўна абраная на пасаду старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Віктараўна ЯКУБІЦКАЯ. Старт мерапрыемству дала старшыня раённай выбарчай камісіі Людміла Аляксандраўна МАХНІЦКАЯ.

Прадстаўляючы кандыдатуру Пятра Іосіфавіча, старшыня райвыканкама агучыў галоўнае патрабаванне да работы на гэтай адказнай пасадзе: тут павінен працаваць чалавек з вялікім вопытам кіраўніка і арганізатара, гатовы прыкласці ўсе намаганні для хуткага вырашэння актуальных і вострых пытанняў жыцця раёна. Мікалай Анатольевіч выказаў спадзяванне, што сумесная дзейнасць мясцовай улады і народных абраннікаў у сённяшнім  складзе будзе гэтак жа цвёрда акцэнтавана на паляпшэнне ўмоў жыцця людзей, актыўную дапамогу ў рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы. Пасля тайнага галасавання і агучвання яго вынікаў П. І. Бібік – ужо як кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна – падзякаваў за аказаны давер і запэўніў, што пастаўленыя задачы будуць выконвацца няўхільна і мэтанакіравана.

Кіраўнік раённай вертыкалі ўлады адзначыў Падзякай райвыканкама і плённую працу на карысць Валожыншчыны і яе жыхароў С. Ф. Глінскага, які ўзначальваў прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання падчас мінулага склікання. Вопыт Сяргея Францавіча застанецца запатрабаваным і на пасадзе намесніка старшыні раённага Савета дэпутатаў.

Падчас сесіі былі ўтвораны пастаянныя камісіі раённага Савета дэпутатаў. Камісію па мясцовым кіраванні і самакіраванні ўзначаліла Іна Раманаўна Яновіч, камісію па пытаннях фінансава-крэдытнай сістэмы, бюджэту, эканомікі і сферы вытворчасці – Віктар Зянонавіч Падгайскі, камісію па пытаннях аграпрамысловага комплексу, развіцці асабістых падсобных гаспадарак, будаўніцтве і экалогіі – Дзмітрый Мар’янавіч Протас і камісію па адукацыі, культуры, ахове здароўя, сацыяльным забеспячэнні, справах ветэранаў і моладзі – Алена Іванаўна Клачко.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

На-ўстановачнай-сесіі...1

На-ўстановачнай-сесіі...2

На-ўстановачнай-сесіі...3

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars