З 8 сакавіка!

Дарагія жанчыны! Ад імя раённага выканаўчага камітэта

прыміце сардэчныя віншаванні з Днём жанчын!

    8 Сакавіка стала днём пакланення Жанчыне, якая нясе ў свет каханне і прыгажосць, гадуе дзяцей, дасягае прафесійных вышынь, робіць наша жыццё ўтульным. Яе аўтарытэт заснаваны на актыўнай жыццёвай пазіцыі, мэтанакіраванасці, адказнасці.

Ваша падтрымка і любоў натхняюць нас на стваральную працу, усяляюць мужнасць і веру. Вам належыць важная роля ва ўсіх сферах жыцця грамадства: аграпрамысловым комплексе, адукацыі, ахове здароўя, культуры, гандлі, спорце, вы шырока прадстаўлены ў органах заканадаўчай і выканаўчай улады. Практычныя, прадпрымальныя асобы, сярод якіх нямала аўтарытэтных кіраўнікоў, паспяховых людзей. Ваш творчы патэнцыял, талент, імкненне да гармоніі і стабільнасці, аптымізм і мудрасць – залог дабрабыту краіны.

У першае вясновае свята, якое сімвалізуе абуджэнне прыроды, выказваю шчырую ўдзячнасць мамам, бабулям, сёстрам, жонкам, калегам – усім слаўным дочкам Валожынскага краю за падораныя нам жыццё, любоў, самаадданасць, увагу і клопат.

Ад усёй душы жадаю вам здароўя, дабрабыту, цяпла і ўтульнасці ў доме! Няхай вясна падорыць добры настрой, будзьце шчаслівыя і каханыя!

З павагай, старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

 

 

Шаноўныя жанчыны!

Любімыя маці, жонкі, сёстры і дочкі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным вясновым святам – Днём жанчын!

    Сваёй прыгажосцю і душэўнай шчодрасцю вы ва ўсе часы натхнялі мужчын на подзвігі і здзяйсненні, шчырай любоўю і адданасцю падтрымлівалі ў цяжкую гадзіну і дапамагалі паверыць у свае сілы. Менавіта выдатная палова чалавецтва становіцца нам апорай у справах і ў імкненні дабіцца вялікіх перамог.

Глыбокую павагу і захапленне выклікаюць ваша самаадданая мацярынская праца, уменне быць асцярожнай захавальніцай хатняга ачага, гатоўнасць мудра і адказна вырашаць грамадскія задачы.

У гэты вясновы дзень мы хочам пажадаць вам, дарагія жанчыны, каб цёплыя віншаванні, кранальныя кампліменты і прызнанні гучалі ў ваш адрас як мага часцей. Няхай ваша жыццё поўніцца ўсмешкамі, радасцю, клопатам надзейных і чулых сэрцаў.

Моцнага здароўя, поспехаў, міру, дабра вам і вашым блізкім! Будзьце каханыя і шчаслівыя!

Мінскі абласны выканаўчы камітэт,

Мінскі абласны Савет дэпутатаў

 

Дарагія і мілыя жанчыны!

    Прыміце самыя сардэчныя віншаванні ў гэты цудоўны дзень, які ўвасабляе сабой любоў і павагу, трапяткое стаўленне да выдатнай паловы чалавецтва.
Дасягаючы прафесійных вышынь нароўні з мужчынамі, у вас дастаткова сіл, каб напаўняць утульнасцю дом, атуляць клопатам родных. У вас атрымліваецца спалучыць у сабе пяшчоту і цвёрдасць, мудрасць і вечную маладосць. І чым больш вы будзеце прыўносіць ва ўсе сферы жыцця не толькі выдатныя дзелавыя якасці, але і чароўнасць, мяккасць і такт, тым больш гуманным, камфортным для жыцця і стварэння будзе грамадства.

Дарагія жанчыны, дзякуй за вашу працавітасць, настойлівасць і аптымізм, за ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё роднага краю. Жадаем вам добрага здароўя, міру і згоды, веры ў свае сілы і здзяйснення ўсіх жаданняў, шчасця, кахання і сямейнага дабрабыту!

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

І. С. МАРКЕВІЧ,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

М. В. РАДАМАН

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars