Вялікае захапленне – музыка

Карына КАШЫРСКАЯ – карэнная мінчанка, якая паўгода таму прыехала ў Валожын па размеркаванні пасля Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Спачатку яна хацела паступаць туды на харэографа, але ў апошні момант зразумела, што сэрца ляжыць да вакальнай спецыяльнасці “Народная творчасць. Харавая музыка”. Зараз працуе ў раённым Цэнтры культуры кіраўніком студыі эстраднай песні “Праменьчыкі” і вядзе гурток “Какетка”.

Самае вялікае захапленне ў жыцці дзяўчыны – музыка. Талент да спеваў перадаўся ёй ад бацькі. Каб развіваць прыродныя даныя, хадзіла ў школу з музычным ухілам, вучылася іграць на гітары, фартэпіяна, гармоніку, акардэоне. Яшчэ адна сфера, дзе ў яе ёсць значныя дасягненні, – спорт.  З дзяцінства займалася плаваннем, пазней перайшла ў пяцібор’е і да яго дабавіліся канкур, фехтаванне на шпагах, стральба, крос. На жаль, пачаць прафесійную спартыўную кар’еру перашкодзіла траўма.

Карыне заўсёды хацелася працаваць у сферы выхавання. На гэта натхнілі школьныя настаўнікі, якія ўмелі зацікавіць і дастукацца да кожнага. Цяпер яна сама працуе з дзецьмі. Распавядае, што такая работа “амалоджвае”: з хлопцамі і дзяўчатамі часам перастаеш адчуваць сябе дарослым. Са сваімі вучнямі стараецца падтрымліваць сяброўскія зносіны, але не забываецца, што яна ўсё ж такі настаўнік.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars