Жанчынам Валожыншчыны

logo

Беларускі саюз жанчын – самая масавая жаночая арганізацыя ў Беларусі, якая аб’ядноўвае тых, хто зацікаўлены змяніць жыццё вакол сябе да лепшага.

У Валожынскім раёне зарэгістравана 21 пярвічная арганізацыя, дзе налічваецца 314 жанчын. Іх дзейнасць цесна пераплятаецца з работай устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў і іншых грамадскіх аб’яднанняў. На працягу года члены Саюза жанчын прымалі ўдзел у разнастайных дабрачынных акцыях, мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня сям’і, Дня маці, Дня абароны дзяцей, 8 Сакавіка, прафесійных свят, ушаноўвалі ветэранаў і моладзь. Раённая арганізацыя выступала спонсарам пры правядзенні фестывалю творчасці дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў «Асаблівы сусвет», конкурсаў дзіцячага малюнка і “Міс-Валожын”. Яе прадстаўнікі з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі выбарчых кампаній падчас іх правядзення.

Валожынскі край багаты разумнымі, таленавітымі, прыгожымі і неабыякавымі жанчынамі, якія праслаўляюць яго ў розных сферах дзейнасці. Лепшыя прымаюць удзел у конкурсе “Жанчына года”. Гэтага звання на рэспубліканскім узроўні ўжо былі ўдастоены нашы зямлячкі Лізавета Станіславаўна Пятроўская, Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч, Алена Сігізмундаўна Петрашкевіч.

У кожнай жанчыны павінны быць магчымасці для рэалізацыі сваіх здольнасцей, дасягнення пастаўленых мэт. Хочаца ўспомніць, што каля вытокаў стварэння жаночага руху ў раёне стаяла Р. А. Пальчэўская, пасля ўзначальвалі арганізацыю А. А. Макарэвіч, В. Ф. Гіруць-Русакевіч, М. А. Іода, З. М. Дубіна.

Цяпер старшынёй з’яўляецца Г. Ф. Рай. Яна падзялілася, што напярэдадні свята 8 Сакавіка будуць ушанаваны жанчыны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Мінскай вобласці. На бліжэйшае будучае плануецца правядзенне сумесна з Валожынскай раённай бальніцай лекцыі “Здароўе жанчыны – здароўе нацыі”, яна павінна быць змястоўнай і цікавай.

Да свята 8 Сакавіка Галіна Фадзееўна ад імя раённай арганізацыі дасылае жанчынам Валожыншчыны самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні. Словы падзякі выказвае працаўніцам розных сфер дзейнасці. З асаблівай павагай звяртаецца да жанчын-маці, у першую чаргу шматдзетных. Яна жадае ўсім радасці, шчасця, дабрабыту, ажыццяўлення планаў і надзей, прафесійных поспехаў.

Анжэла РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars