Дарыць святло іншым

Любоў РЫНКЕВІЧ працуе педагогам-арганізатарам у гімназіі № 1 г. Валожына амаль паўтара года. Сваю работу любіць, бо ў ёй ёсць творчая рэалізацыі, магчымасць праявіць здольнасці, шмат камунікацый як з дзецьмі, так і з вопытнымі педагогамі, з якімі можна плённа супрацоўнічаць. Лічыць, што нельга стаяць на месцы і трэба пастаянна расці прафесійна.

На пытанне “Кім станеш, калі вырасцеш?” дзяўчына ведала адказ з самага маленства. Яна заўсёды хацела быць настаўнікам. Доўга не магла вызначыцца са спецыялізацыяй: спачатку збіралася вывучаць рускую мову і літаратуру, потым вырашыла, што ёй больш даспадобы выкладаць у пачатковых класах. Аб сваім выбары не шкадавала ні разу ў жыцці, таму што дзеці ад 6 да 10 гадоў – цікавыя, добрыя, спагадлівыя. Толькі ёсць абавязковая ўмова: неабходна быць на адным узроўні з вучнямі, тады яны пойдуць на кантакт і адкрыюцца як асобы.

У працы ў школе здараецца шмат прыемных момантаў, бываюць складаныя часы. Любоў гаворыць, што ў любой сітуацыі галоўнае – берагчы ўнутраную радасць і атрымліваць асалоду ад таго, чым займаешся.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars