Прафесія для людзей з добрым сэрцам

Сацыяльны работнік… Гэта прафесія для людзей з добрым сэрцам і шчодрай душой – такіх, як Наталля Іванаўна НОВІК з Пяршаяў.

Больш за дзесяць гадоў жанчына дапамагае адзінока пражываючым пажылым людзям. У яе на абслугоўванні – дзевяць чалавек з Пяршаяў і Янушкавічаў. Многім з тых, за каго сёння нясе адказнасць, даўно больш за 80. Адзін з яе падапечных – ветэран Вялікай Айчыннай вайны – адзначыў 95-гадовы юбілей. На шчасце, побач з людзьмі паважанага ўзросту яны – прадстаўнікі бадай самай гуманнай прафесіі ў свеце, якія заўсёды гатовы адгукнуцца на просьбу аб дапамозе і арганізаваць апеку.

Іх калега Н. І. Новік з адказнасцю ставіцца да абавязкаў – бярэ на сябе бытавыя клопаты, расказвае навіны, дзеліцца часцінкай душы. Вопыт, што набыла за мінулыя гады, дазваляе шчырай і працавітай жанчыне з лёгкасцю выконваць кожны від работ, уключаных у пералік паслуг. Яна помніць назвы лекаў, ведае, каму якія цукеркі больш даспадобы, у якой упакоўцы трэба купляць малако кожнаму кліенту. З фізічнай нагрузкай таксама спраўляецца, хоць яна і не малая. Нанасіць вады, дроў, брыкету, набыць і своечасова даставіць неабходныя прадукты… Самі дзядулі і бабулі гэта ўсё зрабіць ужо не ў сілах. Але ж чакаюць яны сваю Наташу не толькі таму, што яна – увасабленне “хуткай дапамогі” і вырашэння праблем. Яе шчырая ўсмешка і добрае слова – для іх сапраўдная падтрымка, што дае сілы жыць далей. “Адказная і чалавечная”, – так характарызуюць сацработніка калегі. “Прыгожая і сціплая”, – гавораць людзі. На маю думку, гэтыя словы раскрываюць асобу Наталлі Іванаўны.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars