Лепшы работнік галіны

Таццяна Іванаўна РУСОВІЧ – адзіная жанчына-дарожны майстар сістэмы КУП “Мінскаблдарбуд”. Трыццаць першы год пайшоў з той пары, як прыйшла яна ў складаную прафесію, дзе няма месца слабасці, нерашучасці, легкадумнасці. Выбрала выпускніца 8 класа Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум не выпадкова – любіла і разумела дакладныя навукі. Да того ж было жаданне займацца чымсьці грунтоўным, па-сапраўднаму карысным.

З 1987 года граматны спецыяліст разам з такімі ж апантанымі сваёй работай аднадумцамі – калектывам ДРП г. п. Івянец –  шчыруе на дарозе. Тыя, з кім поруч працяглы час, аддаюць даніну павагі яе кваліфікаванасці, вопыту і энергічнасці. Адзначаюць і вернасць прызванню – гэта пра яе. Таццяна Іванаўна ніводнага разу нават у думках не здрадзіла калектыву, які даўно стаў родным, у працоўнай кніжцы мае адзіны запіс. У адрас калег з яе вуснаў – толькі камплементарная ацэнка. “Нас няшмат – 3 майстры, 12 рабочых і 10 механізатараў, але калі мы разам – сапраўдная каманда, дружная і прафесійная, здольная своечасова вырашаць самыя складаныя задачы”, – сцвярджае майстар.  Па выніках мінулага года Т. І. Русовіч прызнана лепшым работнікам галіны. Вядома ж, у прывабнай жанчыны са шчырай усмешкай і добрымі вачамі ёсць і іншы бок жыцця. “Мая сям’я – гэта маё ўсё!” – упэўнена гаворыць любячая жонка, маці, свякроў і бабуля.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars