Служаць закону, народу, айчыне

Служаць-закону,-народу,-Айчыне

Напярэдадні Дня беларускай міліцыі ў раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да гэтага свята. У зале сабраліся супрацоўнікі і ветэраны аддзела ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама, каб ушанаваць лепшых у нялёгкай справе аховы парадку дзеля росквіту роднай Беларусі.

Напачатку мерапрыемства прысутныя праслухалі запіс віншавання начальніка УУС Мінаблвыканкама генерал-маёра міліцыі А. А. Кавальчука. Далей слова меў начальнік аддзела ўнутраных спраў палкоўнік міліцыі І. У. Шакун. Ён адзначыў, што сучасная міліцыя – ключавое звяно ва ўсёй праваахоўнай сістэме, ёй належыць асаблівая роля ў забеспячэнні стабільнага развіцця дзяржавы. Работнікі міліцыі берагуць і прымнажаюць векавыя традыцыі вернасці прысязе і афіцэрскай чэсці. Ігар Уладзіміравіч выказаў словы ўдзячнасці ветэранам і цяперашнім супрацоўнікам аддзела. Мінутай маўчання прысутныя ўшанавалі тых, хто аддаў сваё жыццё пры выкананні прафесіянальнага доўгу. Яны прадаўжаюць заставацца арыенцірам для станаўлення новага пакалення.

Ад імя Валожынскага райвыканкама з прафесіянальным святам павіншаваў работнікаў міліцыі намеснік старшыні Пётр Іосіфавіч Бібік. Ён пажадаў поспехаў у нялёгкай, але ганаровай справе служэння Айчыне і народу. Па даручэнні старшыні райвыканкама ўручыў падзякі за добрасумленную працу, прафесіяналізм і рэзультатыўнасць у дзейнасці па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю маёру міліцыі, начальніку аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі В. В. Жуку і маёру міліцыі, старшаму оперупаўнаважанаму групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю А. В. Акушку.

Супрацоўнікаў міліцыі павіншавалі начальнік раённага аддзела следчага камітэта В. Л. Юрэвіч і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Д. Я. Касоўскі. Яны перадалі начальніку аддзела ўнутраных спраў І. У. Шакуну памятны сувенір і Ганаровую грамату Мінскага абласнога ўпраўлення МНС за эфектыўнае ўзаемадзеянне ў пытаннях папярэджвання і прафілактыкі пажараў і іншых надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Мінскай вобласці.

І вось наступіў самы прыемны і хвалюючы момант мерапрыемства – узнагароджанне лепшых супрацоўнікаў РАУС. Гэту місію выканаў начальнік аддзела ўнутраных спраў Ігар Уладзіміравіч Шакун. Падзякі УУС за праяўленую прафесіянальную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы атрымалі прапаршчык міліцыі, міліцыянер-вадзіцель аператыўна дзяжурнай службы А. М. Голуб і старшы лейтэнант, участковы інспектар Д. С. Зубкоўскі (на фота). Медалём “100 гадоў міліцыі Беларусі” ўзнагароджаны маёр міліцыі, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх А. К. Карачун. Чарговыя спецыяльныя званні сярэдняга начальніцкага саставу “старшы лейтэнант міліцыі” прысвоены ўчастковаму інспектару І. І. Навіцкаму і інспектару дарожна-патрульнай службы С. А. Барташэвічу. А таксама званні малодшага начальніцкага саставу: “старшына міліцыі” – міліцыянеру-вадзіцелю аўтазака канвойнай групы ізалятара для часовага знаходжання асоб, затрыманых ці заключаных пад варту, В. В. Брылеўскаму і “старшы сяржант міліцыі” – малодшаму оперупаўнаважанаму крымінальнага аддзялення крымінальнай міліцыі Д. У. Жалтко. Упраўленне УУС Мінаблвыканкама павіншавала ўвесь Валожынскі аддзел  за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў па абароне грамадзян ад замаху на іх асобу, уласнасць і забеспячэнне правапарадку на вуліцах гарадоў і вёсак Мінскай вобласці і ўручыла сертыфікат на атрыманне лазернага прынтара.

Старшыня ветэранскай арганізацыі А. Г. Махмудаў павіншаваў прысутных з нагоды ўрачыстасці. Ён выказаў шмат шчырых і цёплых слоў у адрас былых і дзеючых супрацоўнікаў. За аказанне садзейнічання ў ахове грамадскага парадку, прапагандзе дзейнасці органаў унутраных спраў, выхаванне асабовага саставу і выкананне іншых задач, якія стаяць перад органамі ўнутраных спраў, грашамі былі ўзнагароджаны ветэраны арганізацыі С. Р. Клачко, Л. А. Нікановіч, Ю. М. Балдоўскі, В. А. Рэут, А. В, Жудрык, У. М. Супрун, У. І. Рай і С. М. Мянцюк.

Оперупаўнаважанаму групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю крымінальнай міліцыі РАУС М. А. Капусту выпала ганаровая місія павіншаваць з надыходзячым святам 8 Сакавіка супрацоўніц міліцыі і наогул усіх прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, якія знаходзіліся ў зале.

Святочны настрой для работнікаў РАУС і гасцей свята на працягу ўсяго ўрачыстага мерапрыемства стваралі работнікі раённага Цэнтра культуры.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars