З Днём нараджэння, Глеб!

Штогод па добрай традыцыі ў апошні перадсвяточны дзень супрацоўнікі ТЦСАН наведваюць радзільнае аддзяленне райбальніцы, каб павіншаваць жанчын, якім самім лёсам наканавана атрымаць да 8 сакавіка выключна шыкоўны і жаданы падарункак – нарадзіць дзіця. 

Найвялікшай радасцю для маці і калектыву медработнікаў стаў момант, калі Лілія Чаславаўна Гасціловіч прыняла хлопчыка Глеба. Яго прыход у гэты свет паўплываў на лёс цэлай сям’і. Зараз Святлана Іосіфаўна і Аляксей Раманавіч Садоўскія з вёскі Подберазь – шматдзетныя бацькі. Дома браціка і матулю чакаюць сямігадовая Софія і пяцігадовая Ульяна.

Святлана Іосіфаўна, якой, дарэчы, родныя ў якасці падарунка заказалі шыкоўную платную палату, была шчыра ўражана нечаканым візітам. Падарункі – неабходныя для немаўляці і парадзіхі рэчы – уручылі спецыяліст па сацыяльнай рабоце Раіса Віктараўна Барада і сацыяльны работнік Ала Бенядзіктаўна Бітэль. Тройчы маці не магла схаваць пачуццяў і шчыра падзякавала ўсім, хто ў гэтыя дні ахінуў яе і маленькага сыночка ўвагай. Яна пажадала жанчынам Валожыншчыны сямейнага дабрабыту, здароўя і шчаслівага дзіцячага смеху ў іх дамах.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars