Пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Валожынскім райвыканкаме

16 сакавіка ў 11.00 у зале пасяджэнняў райвыканкама (1-ы паверх) адбудзецца пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Валожынскім райвыканкаме.

Асноўныя пытанні:

Аб прымяненні норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 ад 23.11.2017 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»;

Аб прымяненні норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 345 ад 22.09.2017 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання».

А таксама абмеркаванне праблемных пытанняў прыватнага бізнесу.

У пасяджэнні Савета прымуць удзел спецыялісты падраздзяленняў райвыканкама і раённых службаў, у кампетэнцыю якіх уваходзяць пытанні будаўніцтва, падаткаабкладання, гандлю, прадпрымальніцтва, пажарнай бяспекі, экалогіі, стандартызацыі, санітарных норм.

Запрашаем да ўдзелу ў пасяджэнні суб’ектаў бізнесу рэгіёну, якія ажыццяўляюць дзейнасць у розных сферах, а таксама тых, хто жадае пачаць свой бізнес з нуля.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars