Як дом будаваць?

Культура

Кожны гаспадар грунтоўна выбіраў месца для будаўніцтва свайго дома. На гэта месца ставілі гляк і апускалі туды павука. Калі павук за ноч сплятаў павуціну, то тут можна было будаваць дом.

Ніколі не бралі для будаўніцтва паваленыя бурай дрэвы, відаць, асцерагаліся, каб некіруемая энергія ўрагану не паўплывала на дом і яго жыхароў.

Паміж першым і другім вянцом зруба клалі кавалачак хлеба, падкрэсліваючы, што хлеб – усяму аснова. Тарэц даху заўсёды закрываў канёк.

Лічылася, што, хто першы з сям’і зойдзе ў дом, той першы яго і пакіне, гэта значыць памрэ. Таму звычайна бабка асвячала дом, і затым у яго заходзілі астатнія дамачадцы. Быў у доме і «бабчын кут». Там ніколі не спалі. Віселі ў гэтым куце паліца з посудам, стаяла лаўка, акно выглядвала ў двор.



Добавить комментарий