Арсенал

З 19 па 23 сакавіка аддзелам унутраных спраў Валожынскага райвыканкама праводзіцца аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства «Арсенал». Мэтай акцыі з’яўляецца папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі, а таксама паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі.

АУС райвыканкама нагадвае, што за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да дванаццаці гадоў. Права на яе набыццё маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, пасля атрымання спецыяльнага дазволу ў органах унутраных спраў.

Асобы, якія добраахвотна здалі зброю, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Па тэлефоне 54144 альбо 102 можна паведаміць інфармацыю аб зброі, боепрыпасах і выбуховых рэчывах, якія незаконна захоўваюцца, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў.

Сяргей ЛАТЫШАЎ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars