Бяспека дзяцей – прыярытэт для дарослых!

i7NfmeZXecM-768x384

14 сакавіка ДАІ распачала прафілактычную акцыю пад такім дэвізам. Яна доўжыцца па 23 сакавіка і праводзіцца напярэдадні вясновых канікул. Мэта, вядома ж, – папярэджанне ДТЗ з удзелам непаўналетніх. Таксама будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем вадзіцелямі правіл праезду пешаходнага перахода і бяспекі перавозкі дзяцей.

Толькі ў Мінскай вобласці штогод адбываецца каля 70 дарожна-транспартных здарэнняў, падчас якіх атрымліваюць траўмы і нават гінуць дзеці. З пачатку года з удзелам непаўналетніх на тэрыторыі нашага раёна зарэгістравана 1 ДТЗ, у якім два дзіцяці загінулі, а двое атрымалі цялесныя пашкоджанні. На цяжкасць наступстваў аварый напрамую ўплывае той факт, што многія дарослыя ўдзельнікі дарожнага руху пры перавозцы маленькіх пасажыраў ігнаруюць абавязковае выкарыстанне пасіўных сродкаў бяспекі – аўтакрэслаў, бустэраў, спецыяльных падушак. А некаторыя калі і карыстаюцца імі, то не прышпільваюць дзіця рамянём бяспекі. За два месяцы на тэрыторыі Валожыншчыны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 75 вадзіцеляў, якія не выканалі пункт 178 ПДР…

Шануйце сваіх малышоў і беражыце іх маленькія жыцці!

АДАІ РАУС

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars