Дапамога эфектыўная тады, калі ў ёй зацікаўлены ўсе бакі

Такую выснову вывеў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Вячаслававіч РАДАМАН у час праведзенага на мінулым тыдні прыёму жыхароў Валожыншчыны па хвалюючых іх пытаннях. На мерапрыемстве прысутнічаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч БІБІК, а таксама былі запрошаны кіраўнікі службаў і ведамстваў, у кампетэнцыі якіх знаходзіліся ўзнятыя ў дыялогу з сенатарам праблемы.

Першай да М. В. Радамана звярнулася жыхарка вёскі Камень. Па словах заяўніцы, з 2010 года яе непакояць умовы праведзенага падзелу зямельнага ўчастка з суседам. Яна лічыць несправядлівым той факт, што пасля гэтай працэдуры да суседскай тэрыторыі адышла частка гаспадарчых пабудоў, узведзеных яшчэ пры жыцці мужа пенсіянеркі. Жанчына папрасіла дапамогі і садзейнічання, каб устаноўленыя межы ўчастка ўсё ж такі былі перагледжаны.

Мікалай Вячаслававіч патлумачыў: у такіх выпадках вырашальную ролю мае толькі судовы вердыкт, таму заяўніцы неабходна звярнуцца з іскам у адпаведную інстанцыю. Гэта рэгламентавана ў артыкуле 92 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Зямлі: «…Зямельныя спрэчкі, звязаныя з правам прыватнай уласнасці на зямельныя ўчасткі, з наследаваннем зямельных участкаў, спрэчкі паміж удзельнікамі сумеснага домаўладання, асобамі, якія маюць капітальныя будынкі (будынкі, збудаванні) у агульнай уласнасці, і спрэчкі, звязаныя з кампенсацыяй страт, вырашаюцца ў судовым парадку».

Таксама на прыём да сенатара прыйшлі тры жыхаркі інтэрната па вуліцы Міру райцэнтра. Іх хвалявалі пытанні налічэння аплаты за электраэнергію, некаторыя аспекты добраўпарадкавання калідораў, бытавых памяшканняў і інш. Кола праблем аказалася дастаткова шырокім, таму Мікалай Вячаслававіч узяў іх вырашэнне на асабісты кантроль.

Апошняй у той дзень завітала на прыём грамадзян пенсіянерка з райцэнтра з асабістай просьбай, якую папрасіла не агучваць праз раённую газету. Жанчыне таксама акажуць усю магчымую дапамогу.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars