Дапамагчы і падтрымаць

Валожынскую раённую арганізацыю ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” узначальвае Віктар Альгертавіч Субач. Яна налічвае 75 членаў, пры тым што на тэрыторыі раёна пражывае болей за дзве тысячы чалавек з абмежаванымі магчымасцямі.

Людзі аб’ядналіся, каб разам пераадольваць цяжкасці, дапамагаць і падтрымліваць адзін аднаго. У арганізацыі рашаюцца пытанні па сацыяльнай абароне насельніцтва, усебаковай інтэграцыі інвалідаў у жыццё грамадства. Яе члены прымаюць актыўны ўдзел у праекце “Валожын без бар’ераў”, накіраваным на паляпшэнне інфраструктуры, развіццё ў раёне безбар’ернага асяроддзя і турыстычных магчымасцей для людзей з інваліднасцю.

Віктар Альгертавіч надае вялікую ўвагу абароне правоў і законных інтарэсаў членаў таварыства і іх сямей у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях, ажыццяўляе ўзаемадзеянне з імі і грамадскімі аб’яднаннямі ў вырашэнні праблем інвалідаў.

У раённай арганізацыі ўсе вельмі ўдзячны гэтаму чалавеку за разуменне і падтрымку. Сам інвалід II групы, ён стараецца аказаць пасільную дапамогу ўсім, хто звяртаецца. У мінулым годзе двум людзям была аказана матэрыяльная дапамога з фонду раённай арганізацыі, а больш як дзесяці – па хадайніцтве старшыні з абласной. Дзякуючы В. А. Субачу ў аб’яднанні заўсёды ёсць у наяўнасці інвалідныя каляскі, хадункі, памперсы, адзенне, абутак. Ён бярэ нават прыстасаванні, якія патрабуюць рамонту, а пасля сам даводзіць іх да ладу. Мужчына наладжвае сувязі з арганізацыямі, што гатовы аказаць дапамогу хворым людзям. Так, ААТ “СортНасенАгародніна” ў мінулым годзе забяспечыла насеннем тых, хто меў у гэтым патрэбу, абяцае такім чынам падтрымаць таварыства і сёлета. ААТ “Івкон” падрыхтавала салодкія падарункі да Новага года. Калі да Віктара Альгертавіча звярнуўся адзін з членаў аб’яднання з просьбай дапамагчы набыць дроў, то ён прыклаў усе намаганні, каб задаволіць патрэбу чалавека.

На дадзены момант у раённую арганізацыю паступіла чарговая партыя гуманітарнай дапамогі. Яе можа атрымаць любы інвалід з раёна. Для гэтага трэба звярнуцца па адрасе г. п. Івянец, вул. Беларуская, д. 3 (раён бальніцы). Тут вас чакаюць кожны аўторак і чацвер з 10 да 13 часоў.

Анжэла РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars