У інтарэсах прадпрымальнікаў

249063-Business-Handschlag-Bigstock-42882412

Для развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы, стымулявання дзелавой актыўнасці і выключэння залішніх патрабаванняў, што прад’яўляюцца да бізнесу, прыняты Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 ад 23 лістапада 2017 года.

Дэкрэтам прадугледжана зацвярджэнне адзіных патрабаванняў пажарнай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, а таксама ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Акрамя таго, прадугледжаны шэраг мер па лібералізацыі ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці.

У прыватнасці, прадастаўлена права не выкарыстоўваць пячаткі, уведзены апавяшчальны парадак ажыццяўлення асобных найбольш распаўсюджаных відаў эканамічнай дзейнасці (бытавыя, турыстычныя паслугі, дзейнасць у сферы гандлю і грамадскага харчавання, перавозкі пасажыраў і багажу, вытворчасць сельгаспрадукцыі, будматэрыялаў).

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2018 года № 143 зацверджана Палажэнне аб парадку накіравання і ўліку апавяшчэнняў аб пачатку ажыццяўлення відаў эканамічнай дзейнасці. Суб’екты гаспадарання, зарэгістраваныя на тэрыторыі Валожынскага раёна, змогуць накіроўваць апавяшчэнні ў райвыканкам адным з наступных спосабаў:

1) у пісьмовым выглядзе: падаць у аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама. Днём накіравання апявяшчэння будзе лічыцца дата яго рэгістрацыі ў дадзеным аддзеле. Можна адправіць і заказным пісьмом з паведамленнем аб уручэнні. Дата адпраўлення паказваецца ў квітанцыі;

2) у выглядзе электроннага дакумента, перададзенага праз адзіны партал электронных паслуг. Пры гэтым дакумент павінен быць падпісаны электронным лічбавым подпісам кіраўніка (упаўнаважанага прадстаўніка) юрыдычнай асобы або ІП. Днём адпраўкі з’яўляецца дата рэгістрацыі паведамлення на партале.

Апавяшчэнне не трэба накіроўваць тым суб’ектам гаспадарання, якія ажыццяўлялі названыя вышэй віды дзейнасці да 26.02.2018. Гэта звязана з тым, што яны працягваюць, а не пачынаюць такую дзейнасць. Разам з тым, для яе спынення, прыпынення або аднаўлення апавяшчэнне ўпаўнаважанага органа спатрэбіцца. З дня, наступнага за днём накіравання апавяшчэння, суб’ект гаспадарання мае права пачаць ажыццяўленне заяўленага віду эканамічнай дзейнасці незалежна ад уключэння інфармацыі пра гэты суб’ект, яго дзейнасць і належныя яму аб’екты ў рэгістры, рэестры, базы і банкі, інфармацыйныя сістэмы і іншыя рэсурсы. Да падачы апавяшчэння суб’ект гаспадарання павінен прааналізаваць адпаведнасць плануемай дзейнасці, прыцягваемых работнікаў, зямельных участкаў, капітальных будынкаў, іншай маёмасці, што будуць выкарыстоўвацца пры ажыццяўленні дзейнасці, і ў цэлым суб’екта гаспадарання патрабаванням, якія прад’яўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам да ажыццяўлення гэтага віду дзейнасці. Інфармацыя аб адпаведнасці ўказваецца суб’ектам гаспадарання ў пісьме па выніках праведзенага аналізу.

Апавяшчальны прынцып пачатку ажыццяўлення дзейнасці не адмяняе неабходнасці праходжання суб’ектам гаспадарання іншых адміністрацыйных працэдур пасля яе пачатку.

Аддзел эканомікі райвыканкама

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars