Аб стане прамысловай бяспекі ў раёне

У Валожынскім раёне 38 суб’ектаў гаспадарання эксплуатуюць 145 патэнцыйна небяспечных аб’ектаў, паднаглядных Дзяржпрамнагляду, у тым ліку РУП «Валожынскі жылкамунгас», ТАА «Бітарэл», СП «Івкон» ААТ.

У 2017 годзе інспектарамі Мінскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду правераны 13 суб’ектаў гаспадарання раёна, пры гэтым праведзены 3 маніторынгі стану прамысловай бяспекі і 10 прафілактычных мерапрыемстваў, з іх – 6 па сістэмах газаразмеркавання і газаспажывання, 2 – па гатоўнасці зернесушыльных комплексаў да прыёмкі ўраджаю і 2 – па гатоўнасці аздараўленчых лагераў да прыёму дзяцей.

Арганізацыям раёна выдадзена 37 заключэнняў Дзяржпрамнагляду аб гатоўнасці цеплакрыніц да ацяпляльнага сезона 2017/2018 гадоў. Аднак з пачаткам асенне-зімовага перыяду праверкамі выяўлены шматлікія парушэнні патрабаванняў бяспекі.

У раёне дастаткова востра стаіць пытанне замены паднаглядных Дзяржпрамнагляду патэнцыйна небяспечных аб’ектаў. Так, эксплуатуюцца 10 грузападымальных кранаў і 16 ліфтаў, 50% з якіх адпрацавалі прызначаны тэрмін службы.

У мэтах выканання пункта 13 рашэння Мінаблвыканкама ад 27.10.2016 г. № 1034 «Аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і аб стане работы па папярэджанні гібелі людзей ад знешніх прычын», райвыканкамам распрацаваны план мадэрнізацыі (замены) ліфтаў, якія адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы, на 2017-2019 гады. У 2018 годзе падлягаюць мадэрнізацыі (замене) 3 ліфты (УАЗ «Валожынская ЦРБ» – 2 ліфты, ДАЛ «Барок» ЖКУ ААТ «МАПІД» – 1 ліфт). На ўсіх узроўнях, уключаючы Валожынскі райвыканкам, неабходна забяспечыць належны ўдзел у рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы і строгі прамежкавы кантроль за ходам замены (мадэрнізацыі) ліфтаў.

На балансе СП «Івкон» ААТ знаходзяцца два паравыя катлы з ціскам пары больш за 0,07 МПа і ГРУ з рэгулятарам ціску РЦБК-50, якія адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы. Нягледзячы на гэта, таварыства не мае праграмы (плана) тэхнічнага пераўзбраення вытворчасцей.

Па-ранейшаму застаецца адкрытым пытанне скарачэння парку пад’ёмна-транспартнага абсталявання ў раёне. На дадзены момант ні адно з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, за выключэннем КСУП «Пяршаі-2014», не мае на сваім балансе тэхнічна спраўнага грузападымальнага крана для правядзення пагрузачна-разгрузачных і іншых работ у сваёй гаспадарчай дзейнасці, а іх выкананне, пры неабходнасці, часта ажыццяўляецца з парушэннямі элементарных патрабаванняў бяспекі.

Фёдар НЕНЮКОЎ, Валерый БАБЕЙ,

вядучыя дзяржаўныя інспектары Маладзечанскага сектара нагляду і

экспертызы Мінскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars