Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

З 26 па 31 сакавіка, на працягу шасці дзён, у 13 установах адукацыі раёна пачнуць працаваць лагеры з дзённым знаходжаннем.

За час вясенніх канікулаў аздараўленне пройдуць 230 вучняў розных класаў. Дзяржаўная датацыя на аздараўленчую кампанію складае 5796 рублёў. Самыя вялікія лагеры адкрыюцца на базе Івянецкай СШ – 35 школьнікаў, Ракаўскай – 30, СШ № 1 райцэнтра – 30, СШ № 2 – 25. У астатніх школах наведваць аздараўленчыя лагеры будуць па 10-15 вучняў.

    16 сакавіка ў Дзяржынску адбыўся конкурс “Міс аблгаз-2018”, падчас якога з 11 канкурсантак выбралі самую прыгожую і абаяльную работніцу сістэмы аблгаза.

Вытворчае ўпраўленне “Дзяржынскгаз” і яго падраздзяленні ў Валожыне і Уздзе прадстаўляла кантралёр службы ўліку газу Валожынскага раёна газазабеспячэння Вольга Луцэвіч. Такі выбар зрабіла адборачная камісія пасля азнаямлення з партфоліа ўдзельніц. За нашу зямлячку балела група падтрымкі з уласнага калектыву і калегі з Дзяржынска. Па выніках конкурсу В. Луцэвіч дастаўся тытул “Міс элегантнасць”. Удзельніцам уручылі прыгожыя букеты і падарункавыя сертыфікаты ЦУМа на 100 рублёў.

 

    З лютага бягучага года ўсе заняткі для пенсіянераў, што наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых людзей тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сталі платныя. Аднак пасля некаторых ваганняў яны не перасталі весці актыўны лад жыцця.

Па-ранейшаму наведваюць заняткі, якія праводзяцца як у новым будынку ДЮСШ, так і ў новай зале для спартыўных заняткаў цэнтра, размешчанай на вуліцы Набярэжнай, 6. На заняткі па фітнесу і турызму запісаны 18 чалавек, лячэбнай фізкультурай і пілатэсам займаюцца 14 і 10 чалавек адпаведна. Пагадзінная аплата невялікая, для інвалідаў ёсць скідкі. Нельга не сказаць: людзі пажылога ўзросту – адны з самых актыўных наведвальнікаў басейна. А гэта значыць, што нават пры невялікіх пенсіях, грошы на падтрымку здароўя жанчыны і мужчыны ва ўзросце не шкадуюць.

 

    У сакавіцкія дні па лініі Хрысціянскага саюза маладых людзей Германіі ў раёне пабывала група з сямі чалавек з горада Оберхаўзэна.

Дабрачынцы з Германіі наведалі тэрытарыяльны цэнтр, сацыяльны прытулак, раённую бальніцу і іншыя арганізацыі, з якімі іх звязвае шматгадовае супрацоўніцтва. У сваю чаргу прадстаўнікі раёна арганізавалі для гасцей экскурсіі ў Мінск і Івянец, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй музея традыцыйнай культуры і работай яго майстэрняў, з гісторыяй старажытнага пасёлка.

 

    У Маладзечне праходзіў занальны этап рэспубліканскага спартыўна-патрыятычнага марафону “Будзь здароў!”. Наша каманда ўдзельнічала ў адной з трох намінацый – піянерболе.

За каманду “Лідар” выступалі вучні Івянецкай сярэдняй школы Уладзіслаў Лукашык, Яўген Шумчык, Назар Аляшэвіч, Дзяніс Рынкевіч, Паліна Парыза, Надзея Папова, Кацярына Бубен, Дзіяна Пашкоўская. Рабяты дастойна сыгралі з сапернікамі з Вілейскага, Лагойскага, Мінскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў.

 

    На працягу двух дзён у Валожыне праходзілі гульні пятага туру ХХ першынства дзіцяча-юнацкай баскетбольнай лігі сярод юнакоў 2004-2005 гадоў нараджэння.

У іх прынялі ўдзел каманды ФАЦ Валожын, “Цмокі-Мінск”, ФАЦ Маскоўскага раёна Мінска, Смаргонскай СДЮШАР. Каманда выхаванцаў трэнера Л. Хвядчэні набрала 4 ачкі і заняла трэцяе месца, прапусціўшы наперад сваіх равеснікаў са Смаргоні – 1-е месца і Маскоўскага раёна сталіцы – 2-е.

Дарэчы, папярэдні, чацвёрты тур праходзіў у лютым у Брэсце. Там наша каманда выйграла ўсе тры гульні – у каманд Брэста, Ліды і Мінска. А капітан Данііл Калугін атрымаў прыз лепшага іграка турніру.

 

    У панядзелак на гэтым тыдні настаўнікі Пяршайскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа пасля заняткаў пабывалі ў музычным тэатры ў Мінску.

Ім пашчасціла набыць білеты на спектакль “Казанова” ў пастаноўцы Ірыны Дарафеевай. У спектаклі задзейнічаны студэнты ВНУ, дзе выкладае вядомая спявачка.

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars