Абарані сябе ад хваробы!

    У апошнія гады хворых на туберкулёз у Рэспубліцы Беларусь і ў нашым раёне стала менш. У краіне праводзяцца буйныя дзяржаўныя мерапрыемствы па барацьбе з гэтым небяспечным дыягназам. Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі знаходзіцца пад патранажам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і ў сваёй дзейнасці выкарыстоўвае апошнія навуковыя распрацоўкі, праз Глабальны Фонд атрымлівае новыя процітуберкулёзныя лекавыя сродкі. Гэта дало добры вынік у справе лячэння туберкулёзу, у тым ліку і цяжкіх стадый.

Але праблема па-ранейшаму застаецца сур’ёзнай. Паводле ацэнак у краінах Еўрапейскага рэгіёну ў 2015 годзе было зарэгістравана каля 323000 новых выпадкаў і 32000 смерцяў, галоўным чынам у краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Эканоміцы Рэспублікі Беларусь і здароўю нашых людзей туберкулёз наносіць значны ўрон.

Захворванне цяжка паддаецца лячэнню па прычыне нарастаючай устойлівасці ўзбуджальніка да лекавых прэпаратаў. Паказчык паспяховага выздараўлення пацыентаў застаецца ніжэй за закладзены ў Плане дзеянняў па барацьбе з гэтай бядой у Еўрапейскім рэгіёне на 2016-2020 гады.

Туберкулёз з’яўляецца вядучай прычынай смерці асоб, якія жывуць з вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ), і распаўсюджанасць гэтага небяспечнага спалучэння ў рэгіёне расце.

Галоўную ролю ва ўзнікненні захворвання іграюць фактары рызыкі: злоўжыванне алкаголем, наркаманія, курэнне, нервовыя і фізічныя перагрузкі, пераахаладжэнне, цукровы дыябет, язвавая хвароба, СНІД, хранічны бранхіт, псіхічныя захворванні і іншыя фактары, што зніжаюць абаронныя сілы арганізма. Заразіцца туберкулёзам можна і пры працяглым кантакце з хворым.

У Валожынскім раёне туберкулёз у асноўным выяўляецца пры прафілактычным флюараграфічным абследаванні. Здараецца і такое: чалавек адчувае сябе добра і нават не падазравае аб тым, што яго здароўе ў небяспецы.

З’яўленне першых прыкмет захворвання – павышэнне тэмпературы цела, хуткая стамляльнасць, слабасць, патлівасць – сведчаць пра вялікую распаўсюджанасць працэсу, што моцна зніжае шанцы на шчаслівае выздараўленне, таму флюараграфію трэба праходзіць своечасова. Урачы заўсёды нагадваюць пра неабходнасць здаровага ладу жыцця, паўнавартаснага рэгулярнага харчавання, адмовы ад курэння, не злоўжывання алкаголя – гэта аснова даўгалецця і годнай якасці жыцця. Сонечнае святло і свежае паветра забіваюць хваробатворныя мікробы.

Толькі ўважлівае стаўленне да свайго здароўя і своечасовы зварот да ўрача дапамогуць пазбегнуць цяжкіх формаў захворвання!

Валерый ГАЎРЫЛАЎ,

урач-фтызіятр

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars