Веснавы нераст

нерест-рыбы

     Большасць рыб, якія жывуць у беларускіх вадаёмах, нерастуюцца вясной. Таму ў гэты перыяд уводзяцца асаблівыя ахоўныя меры, устанаўліваецца забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы: у перыяд з 20 сакавіка па 18 мая – у рыбалоўных угоддзях на тэрыторыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей, з 1 красавіка па 30 мая – на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей і ў перыяд з 10 красавіка па 8 чэрвеня – на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

У гэты час аматарскае рыбалоўства цалкам не забаронена, але істотна абмежавана: рыбачыць можна толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай, з адным адзінарным, або падвойным, або патройным кручком, у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду, са штучных збудаванняў.

Ужыванне любых іншых прылад ці спосабаў лоўлі ў перыяд забароны кваліфікуецца як парушэнне і цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь. За вылаўленую забароненым спосабам або прыладай рыбу (не залежна ад яе вагі і памеру) парушальнік абавязаны пакрыць шкоду, якая ў гэты перыяд вылічаецца па трайных таксавых памерах. Прычыненне шкоды на суму 100 і больш базавых велічынь з’яўляецца падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы.

Васіль ПАЎЛАЎ,

старшы дзяржаўны інспектар Маладзечанскай

міжраённай інспекцыі прыродных рэсурсаў

і аховы навакольнага асяроддзя

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars