Паважаныя хрысціяне-католікі Валожыншчыны!

Общество

Сардэчна віншую вас са святам Уваскрэсення Хрыстова!

Гэты вялікі дзень у хрысціянскім жыцці непарыўна звязвае нас з пакаленнямі продкаў, выхаваных на хрысціянскіх традыцыях, што сведчаць аб адзінстве беларускага грамадства, асновай якога з’яўляецца вера.

Памяркоўнасць, дабрыня, спагада, любоў да людзей – вось тыя лепшыя якасці, пра якія гавораць ва ўсіх хрысціянскіх храмах у Велікодныя дні. Менавіта яны валодаюць розумам і мысленнем чалавека, яны сталі рысамі нацыянальнага характару беларусаў. Велікодная ўрачыстасць нараджае ў кожным шчымлівае пачуццё пяшчоты і душэўнай асалоды, стварае ўзнёслы настрой і ўтульнасць у дамах і сем’ях. У гэты дзень хрысціяне дораць адзін аднаму самыя шчырыя словы, жадаючы міра і згоды, шчасця і здароўя.

Няхай святочныя дні стануць для вас, дарагія валожынцы, самымі радаснымі, сагрэюць веснавым цяплом, натхняюць на добрыя справы. Поспехаў вам ва ўсіх пачынаннях!

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА,

старшыня раённага выканаўчага камітэта


    Шаноўныя жыхары Валожыншчыны – вернікі каталіцкай канфесіі!

    Шчыра і сардэчна віншуем вас з Велічным і Светлым Вялікаднем! Гэта ўрачыстасць успрымаецца людзьмі як галоўны сімвал вечнага жыцця, дабра і справядлівасці. Яна прабуджае імкненне жыць сумленна, быць міласэрнымі, дапамагаць тым, каму патрабуецца спагада і суцяшэнне. З даўніх часоў у такія святочныя дні родныя і блізкія збіраюцца разам, каб папрасіць адзін у аднаго прабачэння за крыўды і засмучэнні, сказаць добрыя словы, павіншаваць, пажадаць здароўя, поспехаў у працы. Свята Уваскрэслага Хрыста з’яўляецца моцнай падтрымкай духоўнасці народа.

Дарагія сябры! Няхай Вялікдзень прынясе ў кожны дом радасць і спакой, а ў душах паселіцца любоў і мір. Шчасця вам, сардэчнай цеплыні, сямейнага дабрабыту, плёну ва ўсіх справах. Шчыра жадаем, каб светлыя пачуцці і думкі не пакідавалі вас, надавалі сіл для здзяйснення добрых спраў на жыццёвым шляху!

З павагай –

Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,

Мікалай Вячаслававіч РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь



Добавить комментарий