Назначэнні

Общество

З 20 сакавіка 2018 года дырэктарам КСУП “Пяршаі-2014” працуе Віктар Іванавіч ШАЛАШ

В. І. Шалаш нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Мілашэвічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Дыплом аб вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці “Аграномія. Правазнаўства” атрымаў у 1987 годзе, скончыўшы Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў горадзе Горкі. У 2012 годзе без адрыву ад вытворчасці закончыў Міжнародны ўніверсітэт працоўных і сацыяльных адносін.

Працоўная біяграфія Віктара Іванавіча пачалася ў 1987 годзе. Чатыры гады ён быў галоўным аграномам калгаса імя Я. Купалы Стаўбцоўскага раёна. У сельгаспрадпрыемствах на Стаўбцоўшчыне В. І. Шалаш шмат гадоў займаў кіруючыя пасады: з 2001 года па 2010-ы ўзначальваў СВК “Рубяжэвічы”, а з 2010-га па 2013-ы ён – дырэктар навукова-вытворчага таварыства “Белаграбіятэх”. У 2013 годзе Віктар Іванавіч прызначаны намеснікам дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “Аграпрамысловы комплекс” Бранскага раёна Расійскай Федэрацыі, дзе і працаваў да сёлетняга года.



Добавить комментарий