Разгляду падлягае кожны зварот

7b0400ad5caa2024746f84cbce97f384

    У аўторак адбыўся рабочы візіт старшыні Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю В. В. Чысцяковай на Валожыншчыну. Вера Віктараўна правяла “прамую тэлефонную лінію” і сустрэчу з грамадзянамі.

За дзве гадзіны зваротаў паступіла няшмат, але час, адведзены для работы, патрачаным дарма не быў. В. В. Чысцякова праманіторыла вырашэнне праблем, агучаных жыхарамі раёна ў лістападзе, а таксама правяла сустрэчу з супрацоўнікамі землеўпарадкавальнай службы, старшынямі Гародзькаўскага і Пяршайскага сельвыканкамаў, каб прааналізаваць, наколькі эфектыўна і своечасова рашаюцца спрэчныя пытанні на мясцовым узроўні. У бліжэйшы час Вера Віктараўна плануе пабываць на тэрыторыі Гародзькаўскай адміністрацыйнай акругі і даць сваю ацэнку сітуацыі, якая склалася вакол вёскі Слабада. Тут адсутнічае блізкая дарога да могілак. Пры неабходнасці людзі дабіраюцца ў гэта жалобнае месца ўкругавую, праехаўшы лішні дзясятак кіламетраў.

Напрыканцы прыёму Вера Віктараўна коратка ахарактарызавала ўзровень канструктыўнасці дыялога паміж жыхарамі Валожыншчыны і прадстаўнікамі ўлады. І станоўча ацаніла яго. У прыватнасці, адзначыла, што змяншэнне зваротаў грамадзян сведчыць пра тое, што пытанні вырашаюцца, а раённыя структуры зацікаўлены ў папярэджанні праблем. Безумоўна, жыццё падкідае і цяжкасці, і выпрабаванні. Самы паспяховы чалавек сутыкаецца з імі. Галоўнае, не ствараць перашкоды самаму на роўным, як кажуць, месцы.

Вельмі красамоўным у гэтым плане быў званок ад пажылога чалавека. Мужчына скардзіўся на суседзяў: яны і на ўчастак яго залезлі, і небыліцы сачыняюць, а летась і судзіліся з ім. Вясковец лічыць сябе несправядліва пакрыўджаным. Справядлівасці ён шукае даўно і па ўсіх інстанцыях. Ужо не верыць нікому: ні пракурору, ні суду, ні сельвыканкаму. Нават дзеці не дапамагаюць бацьку! Цяпер застаецца разлічваць толькі на дзяржкантроль. Чалавек прасіў Веру Віктараўну не марудзячы прыехаць і пабачыць, як ён гаруе. Ну што можна параіць у такой сітуацыі? В. В. Чысцякова ветліва і цярпліва слухала доўгую прамову, абяцала дэталёва разабрацца.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars