Жытні хлеб выпякаем самі

Культура

У кожным доме раней пяклі свой хлеб і рэцэпт яго перадаваўся ад маці да дачкі. Для хлеба неабходна загадзя падрыхтаваць закваску. Для гэтага злучаюць прадукты ў такіх суадносінах: на паўкілаграма мукі – 25 грамаў дрожджаў і літр-паўтара вады. Часта рэкамендуюць дадаваць паўшклянкі прастаквашы, сыроваткі ці кефіру. Інгрэдыенты змешваюць і ставяць масу брадзіць у цёплае месца на суткі.

Для прыгатавання хлеба неабходна ўзяць прадукты ў наступных прапорцыях: на 2 кілаграмы жытняй мукі – 130 грамаў закваскі, літр вады і 20 грамаў солі. А цяпер развядзіце ў цёплай вадзе трэцюю частку прырыхтаванай для выпечкі хлеба мукі, дадайце закваску. Добра памясіце цеста і пастаўце яго брадзіць у цёплае месца на паўдня. Затым цеста зноў трэба добра перамяшаць. Дадаём у яго соль і астатнюю муку, мяшаем і ставім у цёплае месца. Праз гадзіну рыхтуем хлеб да выпякання ў печы.

Раздзяліце прыгатаванае цеста на буханкі, паверхню кожнай змачыце вадой, гэта дапаможа  пазбегнуць трэшчын. Ставім хлеб у печ на 2,5-3 гадзіны. Як толькі хлеб спячэцца, яго трэба злёгку змачыць гарачай вадой, каб скарыначка не была занадта цвёрдая.



Добавить комментарий