“Не будзь невідзімкай на дарозе!”

    З 27 сакавіка па 2 красавіка рэспубліканскую прафілактычную акцыю пад такой назвай на тэрыторыі Мінскай вобласці праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя ў мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам пешаходаў, а таксама папулярызацыі выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

У ходзе акцыі нясенне службы супрацоўнікамі міліцыі грамадскай бяспекі ажыццяўляецца сумесна з членамі добраахвотных дружын, іншых грамадскіх фарміраванняў паблізу месцаў масавага руху пешаходаў – прыпынкі грамадскага транспарту, нерэгулюемыя пешаходныя пераходы, магазіны і г. д., таксама пад увагай участкі аўтамабільных дарог, вуліц населеных пунктаў.

Забеспячэнне бяспекі дарожнага руху – адна з галоўных задач, якія стаяць перад дзяржаўнымі органамі. Наступствы дарожна-транспартных здарэнняў, звязаныя з гібеллю і раненнем людзей, пашкоджаннем матэрыяльных каштоўнасцей, наносяць значны ўрон эканоміцы дзяржавы.

Самым неабароненым элементам у ланцужку вадзіцель-пешаход-дарога з’яўляецца менавіта пешаход. Вадзіцеля ў выпадку ДТЗ можа абараніць металічны корпус транспартнага сродку, у пешахода такой засцярогі няма. Пра гэта трэба пастаянна памятаць і пры выхадзе на праезную частку, усведамляць небяспеку, якой пешы ўдзельнік руху падвяргае сябе. Так людзі часам забываюць, што нават на пешаходным пераходзе яны абавязаны пераходзіць праезную частку, пераканаўшыся, што гэты выхад для іх бяспечны.

Наезды на пешаходаў застаюцца пераважным відам дарожна-транспартных здарэнняў. За 2 месяцы бягучага года на тэрыторыі Мінскай вобласці з іх удзелам адбыліся 48 ДТЗ, у якіх 9 чалавек загінулі і 39 – траўмаваныя. Па віне пешаходаў адбыліся 27 ДТЗ. Практычна ўсе аварыі здарыліся ў цёмны час сутак, прычым большасць з загінуўшых пешаходаў не былі пазначаны святлоадбівальнымі элементамі.

Правілы дарожнага руху абавязваюць пешахода пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак абазначыць сябе святлоадбівальным элементам. Нагадваем, што ў дачыненні да чалавека, які ў цёмны час сутак рухаецца па праезнай частцы, не пазначыўшы сябе флікерам, прымяняюцца штрафныя санкцыі ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь або папярэджанне. Калі парушэнне ім Правіл дарожнага руху пацягнула стварэнне аварыйнай сітуацыі, то памер штрафу складае ад 3 да 8 базавых велічынь. На суму ад 3 да 5 базавых велічынь штрафуецца пешаход, калі ён знаходзіцца на дарозе ў стане алкагольнага ап’янення. У выпадку, калі парушэнне Правіл дарожнага руху пацягнула прычыненне пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання, альбо пашкоджанне транспартнага сродку, грузу, дарожнага пакрыцця, дарожных і іншых збудаванняў або іншай маёмасці, вінаваты падвяргаецца штрафу ад 5 да 20 базавых велічынь.

Вадзіцелі і пешаходы! Памятайце, што нават самы вялікі памер штрафу не сувымерны з чалавечым жыццём. Беражыце сябе і сваіх блізкіх, прытрымлівайцеся Правіл дарожнага руху!

Андрэй БОБРЫК,

старшы інспектар ДПС АДАІ Валожынскага РАУС

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars