Не дапусціць непапраўнае

Не-дапусціць-непапраўнае

У сувязі з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі МНС правядзе праверкі гандлёва-забаўляльных цэнтраў, а таксама месцаў масавага знаходжання людзей.

Работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пачалі праверку такіх аб’ектаў. Найперш выратавальнікі звяртаюць увагу на бяспеку, шляхі эвакуацыі, работу пажарнай аўтаматыкі. Не застаюцца ўбаку пытанні навучання персаналу і наведвальнікаў, праводзяцца спецыяльныя вучэнні і эвакуацыі.

Акрамя праверак арганізаваны і прафілактычныя акцыі. 27 сакавіка работнікі МНС наведалі фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Выратавальнікі разам з актывістамі клуба юных пажарных “Ліквідацыя” і раённым камітэтам ГА БРСМ сустрэліся з наведвальнікамі ФАК і пастараліся данесці кожнаму важныя пытанні бяспекі. Мерапрыемства аказалася карысным і цікавым як для дзяцей, так і для дарослых. Жадаючыя праверылі свае веды ў віктарыне, даведаліся шмат новага, паказалі хуткасць і спрыт, навучыліся карыстацца вогнетушыцелямі. Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў падарунак ад МНС.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars