Дэфіцыт у вясковых кадрах

Общество

На 1 сакавіка бягучага года ўзровень беспрацоўя па раёне складае 0,34 працэнта ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва (13690 чалавек) і не перавышае прагнознага паказчыка ў 1 працэнт.

За студзень-люты ў аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама за працаўладкаваннем звярнуліся 54 чалавекі, 32 з якіх былі прызнаны беспрацоўнымі. За гэты час працаўладкаваны 43 чалавекі, у тым ліку 22 беспрацоўныя. З сельгасарганізацыямі раёна заключаны 12 дагавораў на выкананне грамадскіх работ з аплатай. За два першыя месяцы года гаспадаркам дапамаглі 12 беспрацоўных.

У арганізацыях раёна на 1 сакавіка мелася 190 вакансій: 69 – у горадзе, 121 – у сельскай мясцовасці, прытым як на ўліку ў аддзеле занятасці знаходзіліся 47 беспрацоўных. На рынку працы па-ранейшаму востра адчуваецца дэфіцыт галоўных спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў: ветурачоў, аграномаў, энергетыкаў, заатэхнікаў. Хаця такой катэгорыі работнікаў гатовы прадаставіць добраўпарадкаванае жыллё і варты заробак у 1200 рублёў. Таксама гаспадаркі маюць патрэбу ў трактарыстах-машыністах, жывёлаводах, паляводах. Недахоп кадраў рабочых спецыяльнасцей назіраецца на ААТ “Валожынскі льнокамбінат”, ажно пяць ставак памочніка ўрача-гігіеніста маецца ў РЦГіЭ.

Алена ЗАЛЕСКАЯ



Добавить комментарий