Розыск

Закон-і-парадак-(М.-С.-Касоўскі)

У сувязі з расследаваннем крымінальнай справы № 18126050013, узбуджанай па факце знікнення без вестак, адшукваецца грамадзянін Мікалай Сяргеевіч КАСОЎСКІ, 19.06.1981 г. н., ураджэнец г. Валожын, які ў канцы мая 2017 года пакінуў месца жыхарства і знаходжання, размешчанае па адрасе: г. Валожын, вул. Міру, 22/45, паехаў на працу па найме ў г. Масква Расійскай Федэрацыі.

Прыкметы: мужчына, на выгляд каля 35-40 гадоў, сярэдняга росту (160-174 см), хударлявага целаскладу, плечы гарызантальныя, твар трохвугольны, смуглы, еўрапейскі тып твару, лоб высокі, вертыкальны, бровы прамыя, па вышыні сярэднія, вочы карыя, нос сярэдні, па форме спінкі ўвагнуты, рот сярэдні, губы сярэдняй таўшчыні, падбародак вертыкальны, вушы вялікія, авальныя, валасы коратка стрыжаныя, цёмна-русыя, прамыя, голас звонкі, картавіць, гаворыць павольна, памер абутку 42-43, ходзіць хутка.

Асаблівыя прыкметы: курыць, злоўжывае спіртнымі напіткамі.

Аксана САГАДЗІН,

следчы Валожынскага РАСК

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars