Новы этап жыцця

У мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры сабраўся калектыў РАУС, каб выказаць павагу палкоўніку міліцыі Ігару Уладзіміравічу ШАКУНУ, які амаль 15 гадоў паспяхова ўзначальваў аддзел. Летась І. У. Шакун асабліва ўславіў Валожыншчыну – яго выбралі Чалавекам года Міншчыны.

Сёлета ж ён пакідае кіруючую пасаду, службу ў міліцыі і выходзіць на заслужаны адпачынак. Але вопытныя, энергічныя людзі заўсёды запатрабаваныя ў грамадстве. Нядаўна Ігар Уладзіміравіч назначаны старшынёй Валожынскага сельвыканкама. Спадзяёмся, што прафесіяналізм, дзелавыя і асабістыя якасці дапамогуць яму эфектыўна працаваць на карысць нашага рэгіёну, рабіць усё неабходнае для рэалізацыі сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу, захавання грамадзянска-прававой згоды. Менавіта такія задачы паставіў перад новым прадстаўніком мясцовай улады старшыня райвыканкама М. А. Астрэйка.

Не засталіся ў баку ад урачыстасці і былыя калегі палкоўніка Шакуна. Прыехала шматлікая дэлегацыя з Упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама, сталічныя журналісты. А тыя, хто доўгі час працаваў поплеч з Ігарам Уладзіміравічам, выказалі яму словы ўдзячнасці за парады і падказкі, за клопаты не толькі пра вынік агульнай справы, але і за кожнага радавога супрацоўніка. Таксама паабяцалі прытрымлівацца тых патрабаванняў і прынцыпаў, якімі І. У. Шакун кіраваўся ў сваёй рабоце.

Алена ЗБІРЭНКА

Фота Сяргея БОБРЫКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars