У фармаце адкрытага дыялога

3-20-2016

Нядаўна для старшынь раённых арганізацый галіновых прафсаюзаў, старшынь пярвічак, казначэяў прайшоў раённы семінар-нарада па пытаннях заканадаўства па барацьбе з карупцыяй.

Пра гэту ганебную праблему нашага грамадства, пра шляхі яе выкаранення расказалі начальнік групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Валожынскага РАУС Аляксандр Акушка і выконваючы абавязкі пракурора раёна Валерый Пяркоўскі. Прадстаўнікі праваахоўных органаў прывялі прыклады найбольш характэрных парушэнняў заканадаўства, а таксама ўказалі на памылкі ў рабоце прафсаюзаў, якія ў далейшым могуць кваліфікавацца як эканамічныя злачынствы.

Не сакрэт, што сярод лідараў і актывістаў прафсаюзнага руху далёка не кожны з’яўляецца вопытным правазнаўцам. А з-за недасведчанасці нават сумленныя людзі могуць трапіць у крымінальную пастку. Каб гэтага не здарылася, галоўны прававы інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, электратэхнічнай і паліўнай прамысловасці Валерый Матохін растлумачыў, як правільна весці дакументы, не дапускаць парушэнняў і пазбягаць канфліктных сітуацый.

На мерапрыемстве паміж выступоўцамі і слухачамі наладзіўся адкрыты дыялог, які аказаўся на карысць усім.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars