Станем сапраўднымі гаспадарамі!

    У мінулую сераду, згодна з загадам старшыні райвыканкама М. А. Астрэйкі, у горадзе прайшоў суботнік. Працоўныя калектывы арганізавана і дружна выйшлі наводзіць парадак ля вытворчых і адміністрацыйных будынкаў, на замацаваных тэрыторыях. За лічаныя гадзіны райцэнтр заззяў чысцінёй.

Суботнік даў старт вялікай рабоце: з 30 сакавіка па 8 мая бягучага года на тэрыторыі раёна аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Адпаведнае рашэнне прыняў раённы выканаўчы камітэт. У рамках месячніка распрацаваны план мерапрыемстваў.

Вялікі аб’ём работ давядзецца зрабіць сельгасарганізацыям, асабліва на тэрыторыях жывёлагадоўчых ферм і комплексаў, машынных дварах. Увагі патрабуюць і месцы адпачынку на Валожынскім вадасховішчы, Жоўтым беразе, у Сакаўшчыне і Пагарэлцы – гэтым будуць займацца лясгас, Валожынскае ПМС і жылкамунгас. Таксама камунальнікам, аддзелам ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама пастаўлена задача добраўпарадкаваць паркі і скверы, ДРБУ № 167 і ДЭУ-61 давядзецца адрамантаваць прыпынкі і сметніцы ўздоўж аўтамабільных дарог. Лясгасу і дарожнікам неабходна ачысціць лясы ад захламленасці і адходаў, ліквідаваць несанкцыянаваныя звалкі, арганізаваць рэгулярную ўборку і вываз камунальных адходаў, а таксама ўборку бураломных і сухастойных дрэў. Наводзіць парадак на палігоне цвёрдых камунальных адходаў у Клерымонтах, міні-палігонах у Студзянцы, Ганчарах, Моньках і Пятрове будзе ўчастак саначысткі жыллёвай службы раёна.

Структурным падраздзяленням райвыканкама, санітарным работнікам, выратавальнікам і міліцыянерам, пассельвыканкамам даручана штомесяц праводзіць маніторынг па выяўленні фактаў несанкцыянаванага размяшчэння адходаў, невыкарыстання, самавольнага заняцця зямельных участкаў і іншых фактаў неналежных адносін да прыроды і зямлі з прыняццем адпаведных мер.

Ну а мы, паважаныя валожынцы, давайце дапаможам камунальным службам і навядзём парадак ля сваіх шматкватэрных дамоў, на падворках ля ўласнага дома, на вуліцы, дзе мы жывём. Бо пагадзіцеся, што чысціня і парадак не толькі радуюць вока, але і прыносяць пачуццё задаволенасці, добры настрой, ствараюць утульнасць і без слоў пацвярджаюць, што на гэтай зямлі і ў гэтым мястэчку жывуць сапраўдныя гаспадары. Дык давайце ж такімі будзем і мы!

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА

Станем-сапраўднымі-гаспадарамі!-1

Станем-сапраўднымі-гаспадарамі!-2

Станем-сапраўднымі-гаспадарамі!-3

Станем-сапраўднымі-гаспадарамі!-4

Станем-сапраўднымі-гаспадарамі!-5

Станем-сапраўднымі-гаспадарамі!-6

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars