Інфармацыя як крок да інклюзіі

Круглы стол “Інфармацыйная стратэгія Рэспублікі Беларусь па паўнацэнным уключэнні (інклюзіі) людзей з інваліднасцю ў грамадства” адбыўся ў Маладзечне на базе ДЮСШ “Алімпік-2011” у апошнія дні сакавіка. Арганізатарамі выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ПРААН, Маладзечанскі райвыканкам.

Мэтай мерапрыемства стала абмеркаванне асноўных палажэнняў стратэгіі, над стварэннем якой работа вялася з моманту ратыфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю (2016 год). Каардынатар праектаў ПРААН Вольга Атрошчанка пазнаёміла прысутных з асноўнай ідэяй плана, гісторыяй яго распрацоўкі. Думка, што закладзена ў сістэмным дакуменце: людзі з інваліднасцю (незалежна ад таго, у які момант жыцця яна набыта) – паўнапраўныя члены грамадства, як і тыя, хто не мае складанасцей са здароўем. Таму адносіны да іх павінны быць такімі ж, як да кожнага чалавека (правы на свабоднае перамяшчэнне, карыстанне любымі паслугамі, працаўладкаванне, асабістае жыццё).

Надзея Пятроўна Бельская – намеснік начальніка ўпраўлення электронных СМІ і Інтэрнэт-рэсурсаў Міністэрства інфармацыі закцэнтавала ўвагу гаспадароў і гасцей, у першую чаргу журналістаў, на неабходнасць быць выключна ўважлівымі пры напісанні тэкстаў, дзе адлюстроўваюцца праблемы дадзенай катэгорыі. Здаровыя людзі часам не заўважаюць момантаў, калі адно выпадковае слова можа балюча параніць тых, хто мае нейкае захворванне, што прывяло да той ці іншай групы інваліднасці. Прадстаўнікі Міністэрства падчас работы над стварэннем стратэгіі асаблівую ўвагу ўдзялілі тэрміналогіі. Лексіка, выкарыстаная журналістамі падчас стварэння матэрыялаў для друкаваных выданняў, тэлебачання і радыё, а таксама пры стварэнні любой друкаванай прадукцыі (плакатаў, білбордаў, расцяжак і інш.), павінна быць максімальна карэктнай.

Удзельнікаў зацікавіла выступленне Аксаны Лямешка – старшыні ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”. Была прадстаўлена прэзентацыя асноўных сацыяльных праектаў арганізацыі, у тым ліку агучаны і дасягненні Валожынскай раённай структуры.

У пасяджэнні круглага стала прынялі ўдзел адказныя асобы Маладзечанскага райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, медыкі, супрацоўнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Назапашаным вопытам дзяліліся дырэктары і спецыялісты ТЦСАН і ЦКРНіР, была наладжана выстава работ, створаных людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Падчас экскурсіі па спартыўнай установе гаспадары зрабілі акцэнт  на паслугах, што прадастаўляюцца наведвальнікам з інваліднасцю.

Другой часткай сустрэчы стаў трэнінг “Калі слова – справа: інфармацыйныя стандарты журналісцкіх матэрыялаў па асвячэнні тэмы інваліднасці”. Вядучай трэнінгу выступіла Ала Шарко. Вопытны журналіст, кіраўнік напрамку “прэс-фарматы” журналісцкай майстэрні “Прэс-клуб” пазнаёміла калег з паняццем “ясная мова” (падача тэкстаў такім чынам, каб іх маглі разумець людзі з асаблівасцямі псіхічнага развіцця). Была звернута ўвага на слоўнік тэрміналогіі, якая, згодна з матэряламі, рэкамендуецца да ўжывання. Адбыўся прагляд відэаролікаў з абмеркаваннем кожнага наконт адпаведнасці патрабаванням стратэгіі. Такому ж аналізу падвергліся асобныя артыкулы друкаваных СМІ, некаторая інфармацыя з Інтэрнэту.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars