З 1 студзеня 2018 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай дзейнасці)», якім выкладзены ў новай рэдакцыі пералік кантралюючых (наглядных) органаў і сфер іх кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 г. № 510.
Згодна з палажэннямі Указа, са сферы, падведамнай падатковым органам, выключаны пытанні кантролю за выкананнем заканадаўства аб кнізе заўваг і прапаноў.
Пунктам 25 Пераліку кантралюючых (наглядных) органаў, упаўнаважаных праводзіць праверкі, і сфер іх кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, зацверджанага названым Указам, кантроль за выкананнем правяраючымі суб’ектамі (арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі) заканадаўства аб кнізе заўваг і прапаноў ускладзены на мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.