З 2 па 20 красавіка праводзіцца акцыя “Дзень бяспекі пры карыстанні газам у быце”

Официально

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў пры эксплуатацыі газавых праточных воданагравальнікаў, нагадваем:

– пры карыстанні газавым абсталяваннем абавязкова павінна быць адкрыта фортачка ці фрамуга акна. Забараняецца выкарыстоўваць электрычныя выцяжкі пры рабоце газавага праточнага воданагравальніка пры закрытых фортачках (адбываецца разраджэнне паветра і ўзнікае адваротная цяга ў дымавым і вентыляцыйным канале, што ў выніку можа прывесці да атручвання чадным газам);

– перад кожным выкарыстаннем, а таксама ў час працы газавых воданагравальнікаў і ацяпляльнага газавага абсталявання неабходна праверыць цягу ў дымаходзе (цяга правяраецца запалкамі ці падпаленым скруткам паперы – калі полымя адхіляецца ў бок памяшкання, то цягі ў дымаходзе няма);

– памяшканне, у якім усталяваны газавыя прыборы, трэба праветрываць. Рашоткі вентыляцыйных каналаў павінны быць чыстыя і заўсёды ў адкрытым становішчы.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, звязаных з няправільнай эксплуатацыяй газавага абсталявання ў быце, прытрымлівайцеся адпаведных правіл. Памятайце, што ад гэтага залежыць не толькі захаванасць вашых жыцця і здароўя, але і бяспека блізкіх і суседзяў.

Уладзімір БАЦЯН,

майстар УДГС



Добавить комментарий