Паважаныя праваслаўныявернікі Валожыншчыны!

maxresdefault

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з найвялікшым хрысціянскім святам – Вялікаднем!

Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе перамогу жыцця, абуджэнне і абнаўленне ўнутранага свету чалавека. Яно раскрывае сапраўдны сэнс хрысціянства, якое накіроўвае нас на дараванне і любоў. У такія дні людзей аб’ядноўвае радасць перамогі жыцця. “Радуйцеся!” – гучыць у храмах велікодны заклік. І зноў, як і больш чым дзве тысячы гадоў назад, сэрцы напаўняюцца верай і надзеяй, а ў сем’ях пануюць узаемаразуменне і павага.

Дарагія сябры, хай гэтыя цудоўныя веснавыя дні стануць для вас і вашых родных па-сапраўднаму святочнымі, а свет вакол – лепшым і прыгажэйшым. Хай узнёслы велікодны настрой дасць сілы працаваць на карысць роднай Беларусі. Жадаю вам, шаноўныя валожынцы, здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах!

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

 

 

Паважаныя вернікі праваслаўнай канфесіі!

    Вялікае свята прыходзіць у сэрцы і сем’і – Вялікдзень. Узвышаным пачуццём радасці, надзеі і веры напаўняецца ўсё ў гэтыя дні. Праходзяць гады і тысячагоддзі, на змену пакаленням прыходязць іншыя, але традыцыі светлай урачыстасці, усведамленне вялікага значэння Уваскрэсення Хрыстова, яго непаўторнасці і глыбіні застаюцца нязменнымі. Няхай жа ніколі не гасне ў душы гэты святы агеньчык, нясе дабро і спагаду, здароўе і шчасце, радасць у кожны дом!

Сардэчнага вам цяпла, сямейнага дабрабыту, моцы, духоўнай і фізічнай. Няхай прамяністае святло бязмежнай Хрыстовай любові будзе верным спадарожнікам на вашым жыццёвым шляху.

З павагай –

Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,

Мікалай Вячаслававіч РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars