Каб своечасова данесці інфармацыю

1_3

Кансультацыі для людзей з інваліднасцю прайшлі ў Ракаўскім і Пяршайскім сельсаветах. Мерапрыемствы праведзены ў рамках праекта “Павестка 50”, мэта якога – данясенне да зацікаўленых палажэнняў Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю.

На сустрэчах прысутнічалі таксама бацькі дзяцей з інваліднасцю. Адной з галоўных праблем падчас выездаў была названа слабая інфармаванасць тых, для каго дзейнічаюць падобныя праекты. Спецыялісты ТЦСАН Ларыса Шчарбачэвіч, Алена Жданюк, Алена Рай патлумачылі замацаваныя ў Канвенцыі палажэнні, механізмы абароны правоў такой катэгорыі насельніцтва. Ішла гутарка і пра паслугі, якія сёння можна атрымаць у ТЦСАН. Найбольш каштоўным з’яўляецца тое, што маладыя людзі з інваліднасцю маюць магчымасць развіваць працоўныя навыкі, вучыцца самаабслугоўванню. Для іх арганізавана работа дванаццаці гурткоў па розных кірунках дзейнасці, распачаты цікавыя праекты і ініцыятывы. Падчас абмену думкамі ўзнікла меркаванне пра неабходнасць адкрыцця філіяла аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў у Ракаве. Праведзены таксама індывідуальныя кансультацыі па хвалюючых пытаннях для асобных сямей.

Разам з прадстаўнікамі сацыяльнай службы ў сельвыканкамы прыбылі і супрацоўнікі РАНС, якія правялі гутарку на тэму папярэджвання пажараў, зрабілі акцэнт на правілах паводзін пры ўзгаранні.

Усяго падчас рэалізацыі праекта запланавана 7 выязных кансультацый. Амаль усе яны праведзены. У бліжэйшы час адбудзецца апошні выезд у Івянецкі сельсавет.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars