Першацветы – вестуны вясны

4441821_0b0abfe8942a28ebb4b443be765fea62

З надыходам вясны ў лясах з’яўляюцца першыя кветкі – кураслеп лясны, цыбуля мядзведжая, сон-трава, пячоначніца высакародная, падснежнікі і пралескі, ландыш майскі і іншыя. Некаторыя з іх занесены ў Чырвоную кнігу і падлягаюць асобай ахове. З-за харчовых якасцей найбольшай папулярнасцю ў людзей карыстаецца чарамша, ці цыбуля мядзведжая – зяленіва з вострым пахам (мае падабенства з ландышам, на смак нагадвае часнок). Збор і продаж дадзенай расліны забаронены.

   Артыкулам 15.8 КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за парушэнне патрабаванняў па ахове і выкарыстанні дзікіх жывёл і раслін, што аднесены да відаў, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу.

Крысціна КОСІК,

галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars