За бяспеку – разам

За-безопасность-вместе-для-сайта

    Пад такой назвай стартавала рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя, арганізаваная Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях.

Статыстыка гаворыць, што галоўнай прычынай гібелі людзей на пажарах з’яўляецца ігнараванне грамадзянамі мер бяспекі, так званы чалавечы фактар.

Да мерапрыемства далучыліся міністэрствы ўнутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, інфармацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя, энергетыкі.

Акцэнт будзе рабіцца на праверку супрацьпажарнага стану дамоў адзінокіх і састарэлых грамадзян, інвалідаў, шматдзетных сем’яў і сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Таксама грамадзяне атрымаюць кансультацыі пра магчымасці дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.

Жыхарам рэкамендуецца праверыць у сваіх дамах аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, пры адсутнасці – устанавіць іх у жылых памяшканнях. Акрамя таго, звярніце ўвагу на стан ацяпляльнага абсталявання, электрычных праводак. Памятайце, што адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладаецца на іх гаспадароў.

Валожынскі РАНС

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars