Трактарыст па прызванні

Трактарыст-па-прызванні

Дзяніс Валер’евіч БОРЫС працуе ў ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”. З арганізацыяй звязаў лёс у 2014 годзе.

Пасяўная кампанія, у якой удзельнічае, для яго не першая. Гатоўнасць тэхнікі даўно пераправерана. Д. В. Борыс да падрыхтоўкі жалезнага сябра – “МТЗ-82” – ставіцца сур’ёзна. Умелыя рукі “дайшлі” да кожнай дэталі. Працаўнік упэўнены: калі хочаш, каб трактар не падвёў, патрэбен клопат аб ім. Механізатар ведае сваю задачу на бліжэйшы час. Зараз ён уносіць арганіку з дапамогай раскідальніка “РОУ-6”. Увогуле ж, гатовы выконваць любыя віды работ. Мінулай вясной, напрыклад, на АПШ-05 “Раса” ўносіў вадкія мінеральныя ўгнаенні, паспеў апрацаваць 1352 га пасяўной плошчы. Летам меў добрыя паказчыкі на прэсаванні саломы. Восенню вывозіў арганіку. Зімой займаўся расчысткай тэрыторый ад снегу, падвозіў дровы на кацельню і адначасова рыхтаваў да эксплуатацыі тэхніку. У працэс рамонту прывык укладваць душу. Магчыма таму паломкі здараюцца выключна рэдка, а прадукцыйнасць працы толькі ўзрастае. Трактарыст па прызванні, Дзяніс Валер’евіч – адзін з лепшых работнікаў вялікага калектыву.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Сяргея БОБРЫКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars