Наперадзе – маштабная работа

Лукашенко ознакомился с ходом весенне-полевых работ

Президент Беларуси Александр Лукашенко 24 марта во время рабочей поездки в Гродненскую область посетил РСУП "Совхоз "Лидский", где ему доложили о готовности и начале весенне-полевых работ в Беларуси и регионе, а также о выполнении поручений по организации производства высокоэффективной сельскохозяйственной техники.  
На снимке: 1-3. Александр Лукашенко во время посещения РСУП "Совхоз "Лидский".
4-12. техника на полях РСУП "Совхоз "Лидский".
Фото Николая Петрова, БЕЛТА.

Сёлета аграрыі раёна ставяць перад сабой задачу забяспечыць вытворчасць 85 тысяч тон збожжа, 99175 тон цукровых буракоў, 4030 тон ільнотрасты, 8116 тысяч тон масланасення рапсу. Задзел ураджаю-2018 быў зроблены ўвосень, наперадзе ж не менш напружаная пара: на масавую пасяўную кампанію адведзены 10 дзён. Згодна з даручэннем кіраўніка дзяржавы, да 15 красавіка гатоўнасць машынна-трактарнага парку павінна складаць 100 працэнтаў. Як сёлета падрыхтаваліся сельгаспрадпрыемствы раёна да веснавой сяўбы – аб гэтым размова з першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімірам Сяргеевічам ЧЫЧКІНЫМ.

– Сяўба яравых культур у гаспадарках запланавана на плошчы 28579 гектараў, у тым ліку яравыя зерневыя і зернебабовыя культуры складуць 13031 гектар, цукровыя буракі – 2115, лён – 2200, бульба – 40, кукуруза на сілас і зялёны корм – 6060, аднагадовыя травы – 5033 гектары. У параўнанні з мінулым годам на 400 гектараў зменшыліся плошчы пад цукровыя буракі, нязначна – пад бульбу і кукурузу (10 і 120 гектараў адпаведна), аднак на 785 гектараў больш будзе засеяна льну і на 350 – аднагадовых траў. Забяспечанасць насеннем зерневай групы складае 95 працэнтаў, пры гэтым толькі на 58 працэнтаў да патрэбнасці маецца ў КСУП “Сакаўшчына-агра”, КУП “Сівіца” і ТАА “Тарасава”. Дзеля выхаду з сітуацыі заключаны дамоўленасці з далейшым набыццём насення эліты з насенняводчымі прадпрыемствамі вобласці. Значна недастае насення шматгадовых траў і кукурузы. Таму плануем выкарыстоўваць сабраныя ў летні перыяд насеннікі шматгадовых траў і перазалужыць лугапашавыя ўгоддзі на плошчы 2357 гектараў. Што датычыцца насення кукурузы, то яно будзе набывацца праз канцэрн “Мясамалпрам”.

Пад будучы ўраджай назапашана 4018 тон мінеральных угнаенняў, ці 27 працэнтаў да неабходнага. Аднак выдаткавана квота больш чым на 9 тысяч тон, якія будуць пастаўляцца з айчынных заводаў. Што датычыцца сродкаў абароны раслін, ёсць дамоўленасць з фірмай на 100-працэнтную пастаўку неабходнай колькасці пратравы.

Па стане на 6 красавіка тэхнічная гатоўнасць машынна-трактарнага парку складае ў сярэднім больш за 90 працэнтаў – праблемныя пытанні маюцца ў КСУП “Сакаўшчына-агра”, ААТ “Лоск” і КУП “Сівіца”. Усяго на рамонт трактароў, сельгасмашын і агрэгатаў з пачатку лістапада мінулага года было зрасходавана 690 тысяч рублёў, яшчэ неабходна каля 70 тысяч.

На правядзенне комплексу агратэхнічных работ вясной сельгасарганізацыям спатрэбіцца 1500 тон дызельнага паліва, 100 тон бензіну і 60 тон масла. На 429 тон раёну выдаткаваны таварны крэдыт з боку дзяржавы, астатняе будзе набывацца за кошт ільготнага крэдыту ААТ “Белаграпрамбанк” і ўласных сродкаў гаспадарак са спецрахункаў за пастаўленае малако.

Каб справіцца з пасяўной кампаніяй у аптымальныя тэрміны, неабходны 283 механізатары, 28 з якіх будуць працаваць на энерганасычаных трактарах у дзве змены. Дадаткова на перыяд правядзення палявых работ плануецца прыцягнуць 18 механізатараў з прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый раёна, 14 слесараў, 14 трактароў і 2 пагрузчыкі. Дапамогуць і шэфы – з Савецкага раёна сталіцы прыбудуць 7 трактароў з механізатарамі, 3 пагрузчыкі, 5 машын з вадзіцелямі і 2 зваршчыкі.

Безумоўна, клопатаў хопіць усім. Аднак сяўбой распачынаецца самая маштабная работа на полі. Леташні год быў неўрадлівы і да таго ж вельмі дажджлівы. Як вынік, назапасілі толькі па 20,8 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Недабор кармоў істотна паўплыў на вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі – асноўнай крыніцы паступлення грашовых сродкаў сельгаспрадпрыемстваў. Такая сітуацыя павінна стаць добрым урокам для кожнага гаспадарніка. Сёлета мы плануем нарыхтаваць 96,1 тысячы тон кармавых адзінак травяных кармоў, ці 31,7 цэнтнера на ўмоўную галаву жывёлы, у тым ліку: 12,6 тысячы тон сена, 101,8 тысячы тон сіласу, 170 тысяч тон сенажу. Для атрымання неабходнага аб’ёму травяных кармоў на 600 гектараў будуць павялічаны пасевы кукурузы, 700 дадатковых гектараў зерневых і такая ж колькасць веснавой сяўбы люцэрны будуць выкарыстаны для нарыхтоўкі зернесенажу.

    P.S.: Сёлета досыць позняя і халодная вясна, што значна стрымлівае пачатак сяўбы. Але, па меркаванні спецыялістаў, ёсць і свае плюсы: з-за празмернай колькасці ападкаў насенне будзе засявацца ў вільготную глебу. Да таго ж, па папярэдніх звестках, усе азімыя зерневыя перазімавалі на 100 працэнтаў, месцамі толькі назіраюцца вымачкі – гэта значыць, што не давядзецца перасяваць плошчы, дадаткова траціць час і сродкі. Увогуле ж, старт вясенне-палявым работам у раёне быў дадзены яшчэ ў сярэдзіне сакавіка, калі прыступілі да падсеву азімых культур шматгадовымі травамі. На сёння з гэтай работай справіліся на 60 працэнтаў. У першыя дні красавіка распачалася падкормка сенажацяў і пашы азотнымі ўгнаеннямі.

Гутарыла Алена ЗАЛЕСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars