Адкрыты дыялог

Першы сакратар Валожынскага РК БРСМ Юлія Лагуціна і актывіст Уладзімір Ціханоўскі прынялі ўдзел у абласным маладзёжным форуме «Час наперад!», што прайшоў у Дзяржынскім раёне.

На мерапрыемстве прысутнічалі каля 100 чалавек: актыў Мінскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, школьнікі, студэнты з усіх рэгіёнаў вобласці.

Адкрыццём форуму стала сімвалічная акцыя, прысвечаная Году малой радзімы. Дэлегаты пасадзілі яблыні, у грунт для дрэва была засыпана зямля, якую ўдзельнікі прывезлі са сваіх рэгіёнаў. Галоўная падзея – адкрыты дыялог лідараў і актывістаў Саюза моладзі з прадстаўнікамі органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый, творчай інтэлігенцыі, кіраўніцтвам органаў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці. Асноўная тэма дыскусіі – «Роля моладзі ў забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці». У завяршэнне форуму прайшла экскурсія па спартыўна-аздараўленчым цэнтры і таварыскі матч па валейболе, дзе кожны мог паспрабаваць свае сілы.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars