“Працоўная слава” адкрывае новую рубрыку, якая пакажа майстэрства нашых людзей.
Паездзіўшы па раёне, мы, журналісты, заўважылі, што на Валожыншчыне хапае таленавітых умельцаў, унікальных садаводаў і агароднікаў, крэатыўных наватараў і спартсменаў-аматараў. Даўно наспела неабходнасць даведацца пра іх шырокаму колу чытачоў! Дасылайце ў газету фотаздымкі і расказы пра поспехі свае, сваіх суседзяў, знаёмых, тэлефануйце. Абяцаем, што ніхто не застанецца абдзелены ўвагай!
Калі ў вас ёсць чым пахваліцца, то тэлефануйце на нумар 55-6-63 або выходзьце на сувязь з “Працоўнай славай” праз сацыяльныя сеткі “УКантакце”, “Аднакласнікі”, “Інстаграм”.
Гонар адкрыць рубрыку выпаў жыхарцы вёскі Малая Дайноўка Ларысе МЫТНІК. З рознакаляровых латак, бусінак яна вырабляе брошкі і заколкі ў выглядзе дзівосных кветак, шые абрусы і сурвэткі. Любімы матэрыял для рукадзелля – лён і іншыя натуральныя тканіны.
Алена ЗБІРЭНКА
Фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ