Гонар Валожыншчыны – дыпламанты абласных алімпіяд

Официально

Два дыпломы з абласных прадметных алімпіяд, якія доўжыліся амаль месяц, прывезлі ў раён вучні гімназіі № 1 г. Валожына. Так, вучаніца выпускнога класа Мілана Бразоўская на алімпіядзе па рускай мове і літаратуры атрымала дыплом 3-й ступені. Яе настаўніца Таісія Аляксееўна Шакун вельмі задаволена поспехамі вучаніцы. З двух дыпломаў 3-й ступені па біялогіі адзін дастаўся адзінаццацікласніцы Вользе Чэрнік (педагог па гэтаму прадмету Наталля Юр’еўна Кандар). Гімназіст Кірыл Пальчэўскі на абласных спаборніцтвах па працоўнаму навучанню адзначаны пахвальным лістом (рыхтаваў яго настаўнік Аляксандр Антонавіч Кербедзь). Увогуле, каманда нашага раёна на вобласці была прадстаўлена 18 удзельнікамі, 5 з іх вярнуліся з дыпломамі.

У сакавіку-красавіку пройдуць прадметныя алімпіяды ўжо рэспубліканскага ўзроўню. Прыемна адзначыць, што ў камандзе Мінскай вобласці ёсць прадстаўнік з Валожыншчыны: гэта вучаніца 10-га класа Івянецкай СШ Кацярына Скурат, якая на абласной алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры атрымала дыплом 1-й ступені; выкладае гэты прадмет у школе Ала Генадзьеўна Ярмак.

Алена ЗАЛЕСКАЯ.

Фота Яўгена БАШАРКЕВІЧА.



Добавить комментарий