Маленькія вынаходнікі

маленькія

Выхаванцы ДУА “Яслі-сад № 2 “Вясёлка” г. Валожына трэці год запар становяцца фіналістамі адкрытага фестывалю “Я – даследчык” Мінскай вобласці. Сёлета перамогу святкавалі Аляксей НЕХВЯДОВІЧ і Юлія РУДАЯ.

Каб атрымаць добры вынік, дзецям прыйшлося правесці вялікую даследчую работу. Юля вывучала лён. Са сваёй бабуляй дзяўчынка пабывала на льнокамбінаце, дзе шмат новага дазналася пра цікавую расліну. На выставе народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” пазнаёмілася з ільнянымі вырабамі. Дома разам з маці яны змалолі насенне лёну і спяклі з атрыманай мукі пірагі. Даследаванне “Гэта цуда – лён” дзяўчынка правяла пад кіраўніцтвам выхавальніка старэйшай групы № 2 А. У. Махіна.

Аляксея Нехвядовіча зацікавілі добра ўсім вядомыя памідоры. Хлопчык вырашыў больш даведацца пра расліну, смак якой прыйшоўся даспадобы. Спачатку ён пасеяў насенне ў спецыяльны латок, затым правёў пікіроўку раслін і, нарэшце, высадзіў іх на эксперыментальную градку ва ўстанове адукацыі і дома ў парніку. У нялёгкай справе дапамагалі маці Г. М. Канановіч і выхавальнік старэйшай групы № 1 І. У. Бацян. З матуляй Аляксей гатаваў салату і сок, разам яны займаліся кансерваваннем. За час правядзення эксперыменту юны даследчык сам і з дапамогай дарослых атрымаў новыя звесткі пра паходжанне і выкарыстанне памідораў.

У фінале адкрытага фестывалю “Я – даследчык” Мінскай вобласці Аляксей і Юля не толькі прадаставілі свае працы, але і пазнаёміліся з іншымі. У іх была магчымасць пагутарыць з аднагодкамі на кірмашы праектаў, паўдзельнічаць у правядзенні захапляльных эксперыментаў, у працы разнастайных майстэрняў, пабываць у гасцях у Шахматнай каралевы, наведаць гульнявыя пляцоўкі. Найбольш даспадобы дзецям прыйшлося займальнае лазернае шоу “Арт-феерверк”. Дадому юныя даследчыкі вярнуліся з добрым настроем, узнагародамі, памятнымі прызамі і салодкімі падарункамі.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars