“Маладыя галасы” прагучалі ўпэўнена

маладыя-галасы

Падведзены вынікі традыцыйнага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы”.

Юных літаратараў, што прадставілі свае творы на суд журы, віталі Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч – кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, Ганна Міхайлаўна Канановіч – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Марына Іванаўна Стасяловіч – метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму.

У намінацыі “Табе, мой краю родны” дыпломы трэцяй ступені атрымалі Алёна Стэльмах (СШ № 2), Любоў Камінская (Багданаўская школа), Артур Харлінскі (Дорская школа). Дыпломы другой ступені ўручаны Уладзіславу Быкоўскаму (Пяршайская школа), Крысціне Сухалет (СШ № 2). Пераможцам названы Аляксей Пінчук (ліцэй) за вершы “Мой горад” і “Роднае”. Дарэчы, Аляксей стаў адзіным аўтарам, які прадаставіў верш у намінацыю “Па вашых сцежках ходзім сёння мы”. Менавіта ён адзначаны дыпломам I ступені.

Тэму кахання раскрылі аўтары, чые вершы разглядаліся ў намінацыі “I ўстрапянулася птушкаю сэрца”. Тут месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е – Мікіта Мароз (Пяршайская школа), 2-е – Наталля Маслоўская (гімназія № 1), 3-е – Аляксей Пінчук.

Як і кожны год, многія з канкурсантаў аддалі перавагу тэме гумару, таму ў намінацыі “На жартоўнай хвалі” журы даволі складана было выбраць пераможцаў. У выніку лепшым названы верш “Як Антось вучыў сабаку брахаць” Дар’і Бібік з Івянецкай школы. 2-е месца дасталося самай малодшай удзельніцы Ксеніі Родзевіч (СШ № 1), а 3-е – Ксеніі Бібік (Івянецкая СШ).

Адзіны празаічны твор – эсэ “Мая маленькая радзіма”, які прадаставіла вучаніца Суднікаўскай СШ Маргарыта Шкель, таксама ўдастоены ўзнагароды.

Дыпломы за ўдзел атрымалі вучаніцы Пяршайскай школы Дзіяна Санкоўская, Марыя Фёдарава, Ангеліна Папова, Марыя Хацяновіч, Паліна Калясінская. Сярод узнагароджаных таксама Аліна Чышэвіч (Івянецкая СШ), Дар’я Цяшкевіч (гімназія № 1), Сямён Шырвель (Суднікаўская СШ), Вераніка Міньцюк, Ганна Санюковіч і Карына Паплаўская (СШ № 1).

Прадстаўнікі журы творчага спаборніцтва пажадалі пачынаючым літаратарам поспехаў і ўручылі падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars