Ад імя раённага
выканаўчага камітэта
сардэчна віншую вас са Святам працы — 1 Мая!
Праходзіць час, мяняюцца нашы ўяўленні аб пройдзеным і перажытым, але свята вясны і працы як даніна павагі да чалавека-работніка, яго добрасумленнай працы было і застаецца сапраўды ўсенародным.
Шчыра дзякую ўсім, хто сумленна ўносіць дастойны ўклад у эканамічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё раёна, усім, хто перадаваў і працягвае перадаваць вопыт моладзі, паказвае юным прыклад адказнага, самаадданага служэння сваёй справе, свайму народу.
Няхай гэты дзень будзе адзначаны радасцю і добрым настроем, стане сімвалам згоды і міру ў грамадстве, павагі да залатых рук нашых людзей.
Напярэдадні Першамая шчыра жадаю кожнаму поспехаў, цікавых творчых адкрыццяў, ажыццяўлення ўсіх планаў і жаданняў. Няхай вашы мары збываюцца! Няхай праца прыносіць задавальненне і множыць дабрабыт! Жывіце ў гармоніі з грамадствам і самім сабой! Здароўя ўсім і шчасця!
З павагай,
старшыня раённага
выканаўчага камітэта
Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА
Дарагія жыхары
Валожынскага раёна!
Віншуем вас з цудоўным святам вясны і працы!
Першамай – усенароднае і любімае свята. Ён быў і застаецца сімвалам вясновага абнаўлення, адзінства, згуртаванасці і салідарнасці, радасці мірнай стваральнай працы. Для многіх з нас ён застаецца ў першую чаргу Святам Працы. Менавіта на чалавеку працы заўсёды трымалася любая дзяржава. Працай не толькі ствараюцца матэрыяльныя даброты, але і фарміруецца характар чалавека, яго стаўленне да свету, да сваёй малой радзімы.
Гэты дзень аднолькава любімы ўсімі. Для людзей старэйшага ўзросту ён сімвалізуе працоўную салідарнасць, а для моладзі з’яўляецца сімвалам годнага будучага, якое дасягаецца ўласнай працай.
У гэта свята жадаем вам невычэрпнай энергіі ў працы і дзякуем усім, хто паспяхова і добрасумленна працуе на карысць нашага рэгіёну. Жадаем, каб у вашых сем’ях панавалі мір, згода і спакой!
І. С. МАРКЕВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь,
М. В. РАДАМАН,
член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь