Сезон матацыклістаў стартаваў

Аналіз аварыйнасці сведчыць, што дысцыплінаванасць на дарогах веласіпедыстаў, вадзіцеляў матацыклаў і мапедаў застаецца нізкай і гэта часта прыводзіць да дарожна-транспартных здарэнняў.

Шматгадовая практыка паказвае – з надыходам вясенне-летняга сезона колькасць ДТЗ з удзелам двухколавага транспарту павялічваецца. З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі дарожнага руху, зніжэння цяжкіх наступстваў аўтааварый, Дзяржаўтаінспекцыя вобласці праводзіць комплекснае мерапрыемства. Спецыяльныя рэйдавыя групы будуць выяўляць парушальнікаў Правіл дарожнага руху. Асаблівай увазе падвергнуцца месцы масавага адпачынку грамадзян, тэрыторыі, якія прылягаюць да дзіцячых аздараўленчых лагераў.

Служба ДАІ напамінае, што кіраваць мапедам ці матацыклам з аб’ёмам рухавіка да 125 сантыметраў кубічных дазваляецца з 16-гадовага ўзросту. Жадаючыя атрымаць вадзіцельскае пасведчанне падкатэгорыі “АМ” ці “А1” здаюць тэарэтычныя і практычныя экзамены.

Калі ж ваш матацыкл адносіцца да катэгорыі “А” (рабочы рухавік больш за 125 кубічных сантыметраў), то вам трэба прайсці спецыяльнае навучанне або мець вадзіцельскі стаж падкатэгорыі “А1” не менш за 2 гады.

Тэарэтычныя веды правяраюцца з выкарыстаннем аўтаматызаваных сістэм. праверка навыкаў кіравання матацыклам ажыццяўляецца на спецыяльнай пляцоўцы. Экзаменуемы павінен выканаць наступныя элементы: рух па прамой з пераключэннем перадач з ніжэйшых частот на вышэйшыя і наадварот; кіраванне на малой хуткасці, не апускаючы ногі з падножкі (“калейная дошка”); выкананне паваротаў і разваротаў малога градуса (габарытнае “кола”, “змейка”, “васьмёрка”). Практычны экзамен па матацыкле лічыцца нездадзеным у выпадках, калі экзаменуемы не выканаў элементы  “калейная дошка” ці “васьмёрка”, двойчы заглушыў рухавік пры крананні з месца, двойчы не змог выключыць перадачу пры прыпынку з працуючым рухавіком.

Для атрымання вадзіцельскага пасведчання на права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорый “АМ”, “А1”, “А” неабходна звяртацца ў рэгістрацыйна-экзаменацыйныя падраздзяленні ДАІ па месцы жыхарства. пры сабе патрэбна мець заяву ўстаноўленай формы, пашпарт, медыцынскую даведку аб стане здароўя і годнасці на права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорый “АМ”, “А1”, “А”, вам таксама спатрэбіцца аплаціць пошліну.

Памятайце, што пазбегнуць ДТЗ можна, калі ўсе ўдзельнікі руху будуць прытрымлівацца Правіл дарожнага руху. ДАІ звяртаецца да грамадзян з настойлівай просьбай: не кіруйце матацыкламі, скутарамі, мапедамі, не маючы для гэтага дазволу, і не дазваляйце гэта рабіць сваім сябрам і знаёмым. Забудзьце пра кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення! А заўважыўшы парушальніка за рулём, паведаміце нам па тэлефоне 102. Магчыма, так вы захаваеце каму-небудзь жыццё ці здароўе.

Андрэй БОБРЫК,

 старшы інспектар ДПС ДАІ

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars