Дзень друку і Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

e4420de89ea422d79ad532059605425e

Заўтра адзначаецца Дзень друку, а 7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Паважаныя калегі, супрацоўнікі раённай газеты і «Валожынскага радыё», ветэраны вытворчасці, а таксама нашы шаноўныя друкары і ўсе, хто дапамагае выйсці ў свет кожнаму новаму нумару або перадачы ў эфір! Шчыра віншую вас з прафесійным святам!

Слова… Яно мае вялікую сілу і не страчвае свайго значэння і ў наш век імклівага развіцця тэхналогій. Дзякуючы вам, майстрам інфармацыі і вобразаў, дзякуючы тым часцінкам душы, якія закладваліся і працягваюць памяшчацца ў кожны падрыхтаваны матэрыял, выбудоўваецца адкрыты дыялог паміж уладай і чалавекам, фарміруецца грамадскае меркаванне, прадаўжаюцца закладзеныя папярэднікамі слаўныя традыцыі.

Зычу ўсім моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, яркіх творчых работ, толькі добрых навін, асабістага дабрабыту і шчасця. Вострага вам пяра і заўсёды ўдзячнай аўдыторыі!

З павагай, рэдактар газеты Сяргей САДОЎСКІ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars